Узда. Гаспадары прынёманскага краю - Дзяржаўная ўстанова культуры

Узда. Гаспадары прынёманскага краю

ДУК “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса” пастаянная ўдзельніца Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў г. Маладзечна.

Вось і 14-15 чэрвеня гасцям і ўдзельнікам фестывалю была прапанавана інтэрактыўная пляцоўка “Узда. Гаспадары прынёманскага краю”. Сярод экспанаваных прамысловых вырабаў уздзенскіх вытворцаў была арганізавана: бібліятэчная літаратурная прышчэпка “Радкі ўздзенскіх паэтаў”, кніжная выстава-экспазіцыя “Літаратурнае сузор’е”, куток пісьменніка з рарытэтнай пішучай машынкай, краязнаўчая вандроўка “І гэта ўсё пра Нёман”. Невыпадкова эпіграфам пляцоўкі сталі словы “У год якасці жывіце ў радасці”.

Прокрутить вверх