Удзельнікі абласной дыялогавай пляцоўкі, якая праходзіла 13 чэрвеня ў рамках інфармацыйна-асветніцкай акцыі «Дарогамі славы», прысвечанай беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» пазнаёміліся з кніжнай выстаўкай «Ніколі не забудзем», якую падрыхтавалі супрацоўнікі раённай бібліятэкі. Адбылася актуальная размова «Пока мы живы – помнить надо» з удзелам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, палітолага, грамадскага дзеяча, генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, старшыні праўлення РДГА «Беларускае таварыства «Веды» В.Ф.Гігіна; кіраўніцтва Уздзенскага райвыканкама і дырэктара Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя П.Труса А.В.Драчан.