У Лашанскай сельскай бібліятэцы 11 чэрвеня прайшла гульнёвая праграма «Пацешкі і загадкі для Васіля і Наткі» для ўдзельнікаў аздараўленчага лагера «Буравеснік». Дадзеная гульня ўключала мноства розных цікавых пытанняў і загадак, як лагічных так і самых відавочных і простых. Дзеці атрымалі порцыю пазітыўных эмоцый і цукерку за правільны адказ. А таксама паўтарылі тое, што ўжо ведалі.