«Нет в мире ничего сильнее веры» — пад такой назвай прайшла гадзіна праваслаўя ў раённай бібліятэцы 11 чэрвеня. Мерапрыемства было прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння протаіерэя Міхаіла Навіцкага. Удзельнікі аздараўленчага лагера «Эрудыт» ДУА “Уздзенская раённая гімназія” даведаліся аб жыцці, сям’і святапакутніка, праваслаўнай дзейнасці. Быў паказаны відэаролік на верш Д.Вінаградава “Шаг в бессмертие”, прысвечаны Герою Савецкага Саюза Мікалаю Навіцкаму. Перад прысутнымі выступіў настаяцель храма Святых апосталаў Пятра і Паўла протаіерэй Грыгорый Чарапеннікаў, які расказаў цікавыя факты з жыцця Міхаіла Навіцкага.