7 чэрвеня Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса запрасіла сваіх карыстальнікаў на творчы вечар пісьменніка Дзмітрыя Вінаградава “Пока в душе затишье не настало”. 30 гадоў назад адбыўся творчы дэбют Дзмітрыя Леанідавіча ў зборніку аб Уздзеншчыне “Край мой там, дзе Нёман льецца”, прысвечаным 500-годдзю нашага горада. У гэты дзень пісьменніка віталі ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Нёманец”, госці з Дзяржынскага народнага літаратурнага клуба “Выток”.
Шчырыя пажаданні і словы падзякі за плённую літаратурную творчасць прагучалі ад старшыні Уздзенскага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў – Аксаны Салавей. Аб сучасных мерапрыемствах, якія праводзіліся з удзелам Дзмітрыя Леанідавіча расказала дырэктар раённай бібліятэкі А.Драчан і пажадала пісьменніку новых творчых ідэй і ўдзячную чытацкую аўдыторыю.
На творчым вечары прагучалі песні ў выкананні А.Каламійца і ўдзельнікаў вакальнай групы ТЦСАН Уздзенскага раёна.
Верш Дзмітрыя Вінаградава “Армения в душе”, які стаў лаўрэатам міжнароднага конкурсу паэзіі прачытала жонка пісьменніка Ганна Адамаўна.
Увазе прысутных былі прапанаваны відэаролікі, якія супрацоўнікі бібліятэкі стварылі на вершы Д.Вінаградава “Шестой ротный”, “Запоздавшее письмо”.
На творчым вечары адбылася таксама прэзентацыя новай кнігі Дзмітрыя Леанідавіча “В сорок первом, от горя черном”.
Адбыўся творчы вечар Дзмітрыя Вінаградава