Уздзенскі край – мая радзіма - Дзяржаўная ўстанова культуры

Уздзенскі край – мая радзіма

Для ўдзельнікаў аздараўленчага лагера ДУА “Уздзенская сярэдняя школа №2 імя К.Крапівы” 4 чэрвеня прайшло комплекснае мерапрыемства “Уздзенскі край – мая радзіма” у рамках рэспубліканскай акцыі “Вандруй! Адчуй! Натхняйся!”. Хлопчыкам і дзяўчынкам была праведзена экскурсія па бібліятэцы, літаратурная вандроўка “Літаратурныя скарбы Уздзенскага краю”. Знаёмства з кніжнай выставай “Турыстычнымі дарогамі Беларусі”, адбыўся прагляд відэафільмаў “Уздзенская ідылія”, “Поэзия слов и красок” па творчасці мастака В.Мкртчана, “Чым ганаруся”, “Калыска Нёмана”, “Выток Нёмана – Уздзеншчына” і інш.

Прокрутить вверх