Актуальны дыялог “Счастье мое – семья” у клубе “Мая сям’я” для матуль, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей адбыўся 21 мая і быў прысвечаны Дню сям’і. Разам з мамамі ў дыялоге прымалі ўдзел супрацоўнікі бібліятэкі, спецыялісты ДУА “Уздзенскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр” Г.Гоба і Н.Кажамячонак. Вопытам выхавання дзяліліся мамы прыёмных дзяцей Н.Сарока і А.Бурая. Яны расказалі аб цяжкасцях выхавання дзяцей, падзяліліся іх поспехамі. Удзельнікам мерапрыемства былі разданы буклеты “Половая неприкосновенность”.