Беларусь помнит. Помнит каждого - Дзяржаўная ўстанова культуры

Беларусь помнит. Помнит каждого

У Дзень Перамогі наведвальнікі бібліятэчнай інтэрактыўнай пляцоўкі “Народ. Перамога. Памяць” азнаёміліся з літаратурай аб Вялікай Айчыннай вайне, зборнікамі вершаў і песень. Жыхары і госці горада актыўна ўдзельнічалі ў акцыі “Беларусь помнит. Помнит каждого”. У гэты дзень на бібліятэчнай пляцоўцы прайшла прэзентацыя кнігі Н.Рыдзеўскага “Парашюты на деревьях” і абмеркаванне артыкула В.Сабалеўскага “Разведчык з групы “Джэк”.

На сцэне каля Палаца культуры адбылася цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў раённага конкурсу ветэранскай творчасці “Перамога ў сэрцы жыве”. У конкурсе прымалі ўдзел аўтары з літаб’яднання “Нёманец”, сярод іх члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Г.Нічыпаровіч, В.Шытыка, Д.Вінаградаў.

Прокрутить вверх