Іх подзвіг жывы, непаўторны і вечны - Дзяржаўная ўстанова культуры

Іх подзвіг жывы, непаўторны і вечны

8 мая, напярэдадні Дня Перамогі, бібліятэкар Азерскай сельскай бібліятэкі правяла для ўдзельнікаў клуба “Кнігалюб” краязнаўчы ўрок пад назвай «Іх подзвіг жывы, непаўторны і вечны». Алёна Валер’еўна паведала рабятам аб доўгім і цяжкім шляху да Перамогі, пра барацьбу беларускага народа супраць ворага.

Пра тое, якім быў гэты страшны адрэзак у жыцці людзей на Уздзеншчыне, дзеці даведаліся, слухаючы паведамленне аб цяжкіх трох гадах акупацыі нашага краю нямецкімі захопнікамі; чытаючы ўспаміны непасрэдных удзельнікаў і сведкаў баявых дзеянняў, педагогаў Азерскай школы і мясцовых жыхароў, якія былі тады зусім дзецьмі…

Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з кніжнай выставай, прысвечанай вялікаму святу; ушанавалі памяць аб загінуўшых земляках хвілінай маўчання з намаляванымі сімвалічнымі кветкамі ці свечкамі ў руках. Пасля ўсім гуртам з кветкамі наведалі ў Возеры помнік загінуўшым абаронцам-землякам і Брацкую магілу.

Прокрутить вверх