Незвычайнай была праграма тэматычнага вечара “Память в сердце храня”, які адбыўся 7 мая ў раённай бібліятэцы. Напярэдадні Дня Перамогі ўдзельнікі клуба “Залаты ўзрост” даведаліся пра дзейнасць разведчыкаў легендарнай групы «Джэк» на тэрыторыі Усходняй Прусіі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Успаміналі сваіх бацькоў, якія абаранялі радзіму, аб іх ратным і працоўным подзвігу. На мерапрыемстве прысутнічалі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі В.Шытыка і Г.Нічыпаровіч. Галіна Міхайлаўна расказала аб сваёй новай кніжцы “Куточак, дзе цяпло струменіць”. Галіна Кароль пазнаёміла прысутных са сваімі новымі вершамі ваеннай тэматыкі. Прысутныя ўшанавалі памяць свяшчэнапакутніка протаіерэя Міхаіла Навіцкага.