У пачатку мая Азерская сельская бібліятэка адзначыла 120-годдзе з дня нараджэння беларускага паэта, ураджэнца Уздзеншчыны – Паўлюка Труса. На працягу дня 7 мая ў бібліятэцы праходзіў дзень пісьменніка-юбіляра “Паўлюк Трус: пісьменнік Уздзеншчыны”, на якім дэманстравалася прэзентацыя, прысвечаная паэту-земляку, экспанавалася выстава яго твораў, бібліятэкарам праводзіліся пазнавальныя хвілінкі аб жыццёвым і творчым шляху аўтара.
Паўлюк Трус – таленавітая асоба з тонкім успрыманнем навакольнага свету. Мінаюць гады, сціраюцца ў памяці падзеі, а вершы паэта, як жывыя кветкі, радуюць нас і сёння. Вырасла ўжо не адно новае пакаленне і чытачоў, і паэтаў. Але і зараз ёсць прыхільнікі паэзіі П. Труса, творчасць якога не пакідае чытачоў абыякавымі.