«Майстар слова – Кандрат Крапіва»
5 сакавіка 2026 г. спаўняецца 130 год з дня нараджэння нашага земляка, ураджэнца в. Нізок, Кандрата Кандратавіча Крапівы — класіка беларускай літаратуры, якому былі падуладны розныя жанры. Драматург, празаік, байкапісец, мовазнавец, ён здзіўляў чытачоў сваім талентам, які найбольш ярка раскрыўся ў сатырычных творах. Яго вострае слова было найлепшай зброяй супраць усялякага роду заган у грамадстве. Кандрат Кандратавіч пражыў нялёгкае жыццё, з самага маленства зведаў цяжкасці і страты. Ён быў звычайным чалавекам: захапляўся і пакутваў, перажываў узлёты і падзенні, у нечым сумняваўся, ваяваў і не раз рызыкаваў жыццём. Кнігі і п’есы К. Крапівы даўно пасяліліся на сцэне і прыжыліся на экране, творы разышліся на цытаты. Яго гумар не толькі смяшыў, але і застаўляў задумацца.
З нагоды юбілею пісьменніка Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П.Труса пры падтрымцы раённай грамадскай арганізацыі «Белая Русь» прапануе ўсім жадаючым прыняць актыўны ўдзел у літаратурнай віктарыне-конкурсе «Майстар слова – Кандрат Крапіва».
Адказы дасылайце ў раённую бібліятэку па адрасе: г.Узда, вул.Навіцкага, 9; uzdacbs@uzda.gov.by
да 31 сакавіка 2026 г. з паметкай «Літаратурная віктарына-конкурс».
Пытанні літаратурнай віктарыны-конкурсу:
- У якой вёсцы Уздзенскай воласці Мінскай губерніі Ігуменскага павета нарадзіўся Кандрат Крапіва?
- Які твор Якуба Коласа зрабіў вялікае ўражанне на хлопчыка ў школьныя гады?
- Удзельнікам якіх войнаў быў Кандрат Крапіва?
- Калі з’явілася першая публікацыя К. Крапівы, і што гэта быў за твор?
- У 1925 годзе выйшаў першы зборнік вершаў К. Крапівы. Прыгадайце яго назву.
- Чаму дата 16 снежня 1922 года стала адметнай ў творчасці К. Крапівы?
- У якім годзе К. Крапіва быў прыняты ў Саюз Савецкіх пісьменнікаў?
- У 1939 годзе К. Крапіва напісаў п’есу, якая мела вялікі поспех на Дэкадзе беларускага мастацтва ў Маскве ў чэрвені 1940 года. У 1941 годзе К. Крапіве і акцеру Г. Глебаву была прысуджана за яе Дзяржаўная прэмія СССР. Прыгадайце назву гэтай п’есы.
- Гэта п’еса адразу набыла папулярнасць і з цягам часу была пастаўлена больш чым у 120 тэатрах былога СССР, акрамя таго, выконвалася ў Германіі і Польшы, экранізавана кінастудыяй “Беларусьфільм”, а ў 2012 годзе пастаўлена калектывам Тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.
- У якіх газетах у час Вялікай Айчыннай вайны працаваў Кандрат Крапіва?
- Калі быў напісаны першы ваенны драматычны твор К. Крапівы, і якую назву ён меў?
- Калі і дзе адбылася прэм’ера п’есы К. Крапівы “Проба агнём”?
- Гэты часопіс пачаў выходзіць у рэспубліцы пасля вайны, яго арганізатарам і адказным рэдактарам стаў Кандрат Крапіва. На працягу 2-х гадоў ён друкаваў на старонках часопіса сатырычныя вершы і фельетоны. Як называўся часопіс, і пад якім псеўданімам друкаваўся К. Крапіва?
- Прыгадайце назву п’есы, за якую ў 1951 годзе К. Крапіве была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР?
- Чаму 1956 год стаў знамянальным для Кандрата Крапівы?
- Куды перайшоў на працу ў 1947 годзе К. Крапіва, пакінуўшы журналістыку?
- У якім годзе К. Крапіву абралі акадэмікам АН БССР? Якая навуковая ступень была прысуджана яму у 1953 годзе?
- Кім працаваў з 1956 па 1982 год К. Крапіва ў АН БССР?
- Якую вядомую п’есу — фантастычную камедыю, пачаў пісаць К. Крапіва ў канцы 1960-х гадоў і скончыў у 1972 годзе?
- Якую назву мела адзіная дзіцячая кніжка К. Крапівы?
- З кім з беларускіх пісьменнікаў асабліва сябраваў Кандрат Крапіва?
- Пад уплывам творчасці якога паэта К. Крапіва пачаў пісаць першыя вершы?
- Навуковым рэдактарам якіх выданняў з’яўляўся К. Крапіва?
- Якой маштабнай навуковай працай кіраваў, працуючы ў АН БССР К. Крапіва?
- Газета, рэдактарам якой быў ў гады вайны К. Крапіва, лічылася ўзорам, як трэба весці антыфашысцкую агітацыю. Прыгадайце назву гэтай газеты
- Каму Кандрат Крапіва прысвяціў сваю ваенную драматычную п’есу “Проба агнем”?