Тэрыторыя цяпла - бібліятэка - Дзяржаўная ўстанова культуры

Тэрыторыя цяпла — бібліятэка

    28 сакавіка ў раённай бібліятэцы прайшоў справаздачны сход савета Уздзенскай раённай арганізацыі ветэранаў, дзе былі падведзены вынікі работы за 2023 год і разгледжаны задачы на наступны. З цікавасцю слухалі прысутныя старшыню — Лычкоўскую Таццяну Іванаўну, якая прывяла шматлікія прыклады актыўнага ўдзелу ветэранаў у грамадскім жыцці раёна.

    Аб арганізацыі культурнага адпачынку пажылых людзей у раённай бібліятэцы расказала загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі С.А.Нісцюк.

Прокрутить вверх