Хатынь – говорящая тишина - Дзяржаўная ўстанова культуры

Хатынь – говорящая тишина

22 сакавіка ў раённай бібліятэцы прайшла гісторыка-патрыятычная гадзіна «Хатынь — говорящая тишина», падрыхтаваная сумесна з супрацоўнікамі раённага Дома культуры. Вучні раённай гімназіі даведаліся аб адным з самых трагічных эпізодаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі – спаленні вёскі Хатынь. У мерапрыемстве прыняў удзел пракурор Уздзенскага раёна В.У.Дубовік, які гаварыў пра неабходнасць памятаць пра злачынствы фашыстаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, аб праведзенай каласальнай працы па расследаванні фактаў генацыду ў дачыненні да нашага народа. Прадоўжыла размову начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Я.В. Кажамяка. Яна пераканала юных слухачоў у тым, што і праз 80 гадоў пасля вызвалення Беларусі не варта забываць пра суровыя саракавыя гады.

Прокрутить вверх