Мілы вобраз матулі - Дзяржаўная ўстанова культуры

Мілы вобраз матулі

8 сакавіка — вясновае жаночае свята. Бо гэта ж свята мам і бабуль, самых каханых і родных кожнаму дзіцяці. Напярэдадні свята вясны і Міжнароднага жаночага дня, у Азерскай сельскай бібліятэцы была праведзена выстава дзіцячых малюнкаў «Мілы вобраз матулі». Усе свае самыя добрыя пажаданні на адрас любімых мам дзеці паспрабавалі выказаць з дапамогай сваіх малюнкаў. На выставе прадстаўлены прыгожыя партрэты, намаляваныя дзецьмі з любоўю, пяшчотай і цеплынёй. Малюнкі атрымаліся маляўнічымі і кранальнымі, дзеці праявілі дзіўную выдумку, фантазію, творчасць. Экспазіцыя атрымалася вельмі яскравай і святочнай.

Прокрутить вверх