Доўгачаканая вясна парадавала нас першым вясновым святам – Днём жанчын. Самыя цёплыя віншаванні, сувеніры, кветкі і цікавыя кнігі 6-7 сакавіка 2024 года прымалі самыя прыгожыя жанчыны – чытачы сельскіх і гарадской бібліятэк ДУК “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса”. Паэтычны ланцужок “Вершы любімым мамам” у рамках вечара цяпла прайшоў у Каралёўскай сельскай бібліятэцы, віншавальная паштоўка “Мы побач і ў святы, і ў будні” у Кухціцкай сельскай бібліятэцы, галерэя-віншаванне “Праздник самых милых дам – бабушек, сестрёнок, мам” у Нёманскай сельскай бібліятэцы, Ліцвянская сельская бібліятэка віншавальная паштоўка “К вам – с нежностью и любовью” наведванне сталых чытачоў на бібліобусе.