7 сакавіка 2024 года напярэдадні Дня жанчын для ўдзельнікаў клуба “Мая сям’я” быў падрыхтаваны вечар-віншаванне “Вы прекрасны, женщины земли”. Матулі, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей прымалі ў гэты дзень цёплыя вясновыя віншаванні ад супрацоўнікаў бібліятэкі і яе дырэктара А.Драчан, першага сакратара БРСМ А.Бярлінскага, галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі райвыканкама Н.Герман. Прадстаўнік прафсаюзнай арганізацыі аддзела адукацыі Н.Вярбіцкая таксама павіншавана ўдзельніц мерапрыемства з надыходзячым святам і падарыла кветкі і невялікія сувеніры. Н.Герман азнаёміла ўдзельніц клуба з алгарытмам інфармавання педагагічнымі работнікамі бацькоў, апекуноў, папячыцеляў і супрацоўнікаў органаў унутраных спраў аб наяўнасці прыкмет гвалту ў дачыненні да непаўналетніх.