15 лютага для навучэнцаў Уздзенскага дзяржаўнага каледжа – удзельнікаў клуба “РИТМ” была праведзена літаратурная квэст-гульня “Чароўнае слова”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Бібліятэкар раённай бібліятэкі прапанавала прысутным агляд літаратуры “Беларуская мова – мелодыя душы” з фонду бібліятэкі. Для ўдзельнікаў мерапрыемства была праведзена гульня “Знайдзі адпаведнік”, дзе трэба было знайсці адпаведнае слова на рускай мове.
Перад удзельнікамі клуба выступіў першы сакратар РК ГА “БРСМ” А.Бярлінскі з актуальнай інфармацыяй па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў 25 лютага 2024 г.
Напрыканцы мерапрыемства навучэнцам расказалі пра прафілактычную міжведамасную акцыю “Сябруем з законам”, раздалі буклеты “Прававое выхаванне ў бібліятэцы”, “Сябруем з законам” і інш.