9 лютага ў рамках міжведамаснай прафілактычнай акцыі «Сябруем з законам!» адбылася прававая гульня «Падарожжа па прававой галактыцы», якая была арганізавана Азерскай сельскай бібліятэкай і Азерскім СДК для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Падчас падарожжа дзеці наведалі станцыі «Сонечная», «Галактычная», «Казачная», «Планета Зямля», дзе ім неабходна было выканаць пэўныя заданні: вызначыць свае правы і абавязкі і запісаць іх на праменьчыках сонца; адказаць, аб якім праве ідзе гаворка ў праслуханых прытчах; даведацца па апісанні герояў казак, правы якіх былі парушаны; адлюстраваць жэстамі слова на тэму закона і правоў так, каб удзельнікі мерапрыемства адгадалі гэтае слова. У канцы мерапрыемства дзеці праслухалі «Прытчу пра бацьку і сына», якая яшчэ раз нагадала аб тым, што нішто ў жыцці не праходзіць бясследна і за свае ўчынкі трэба адказваць.