1 лютага для вучняў 9 класа УА “Уздзенская
дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат” было праведзена змястоўнае комплекснае мерапрыемства,
якое ўключыла ў сябе азнаямляльную экскурсію па бібліятэцы, дыялог ля кніжнай
выстаўкі “Падлетак і закон” у рамках абласной міжведамаснай акцыі “Сябруем з
законам”. Для школьнікаў былі праведзены агляды тэматычных кніжных выставак “Генацыд
беларускага народа”, “Якасць для ўсіх – якасць для кожнага”, “Край, дзе Нёмана
выток”. Удзельнікам мерапрыемства спадабаўся відэафільм “Уздзенская ідылія”.