Халакост: аб гэтым нельга забываць - Дзяржаўная ўстанова культуры

Халакост: аб гэтым нельга забываць

21 студзеня гадзіна памяці «Халакост: аб гэтым нельга забываць» прайшла ў Азерскай сельскай бібліятэцы напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста. Бібліятэкар Алёна Валер’еўна правяла агляд выставы “Халакост – трагедыя народа”, расказала пра перыяд знішчэння ні ў чым не павінных яўрэяў у гады Другой сусветнай вайны. Была прадстаўлена для азнаямлення і прэзентацыя, у якой змяшчаліся дакументальныя звесткі аб лагеры смерці Асвенцым і фотаздымкі жудасных пакут і здзекаў над зняволенымі.

Прокрутить вверх