Мая грамадзянская пазіцыя - Дзяржаўная ўстанова культуры

Мая грамадзянская пазіцыя

24 студзеня для навучэнцаў Уздзенскага дзяржаўнага каледжа ў клубе «РИТМ» прайшоў адкрыты дыялог «Мая грамадзянская пазіцыя». Бібліятэкар раённай бібліятэкі А.Кучук расказала пра Год якасці ў Рэспубліцы Беларусь, абмеркавала з прысутнымі як кожны з нас зможа адказна і якасна ставіцца да сваіх абавязкаў.

У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі клуба даведаліся пра Героя Сацыялістычнай Працы К.В. Шавеля, пра ардэнаносцаў і перадавікоў сельскай гаспадаркі калгаса «Усход» У.А. Барбарчыка і А.І. Астапчыка. Кожны з іх працаваў на карысць роднай зямлі, імкнуўся якасна і добрасумленна выконваць даведзеныя заданні, каб атрымаць высокі ўраджай бульбы.

Наступнай тэмай абмеркавання для непаўналетніх стала «Прафілактыка экстрэмізму ў Рэспубліцы Беларусь», дзе яны даведаліся, калі надыходзіць адміністрацыйная і крымінальная адказнасць за незаконныя дзеянні. Для замацавання пачутага былі раздадзены памяткі па прафілактыцы экстрэмізму.

 

Прокрутить вверх