Яндекс.Метрика

4 лютага 2022 года

 

  Прайшло сумеснае анлайн-мерапрыемства Уздзенскай і Дзяржынскай раённых бібліятэк.

  Удзельнікі літаб’яднання “Нёманец” (Узда) і народнага літаратурнага клуба “Выток” (Дзяржынск) сабраліся на вечар памяці “Если б раньше…”, прысвечаны дзяржынскай паэткі Р.Рэўтовіч, якая заўчасна пайшла з жыцця. Удзельнікі мерапрыемства дзяліліся ўспамінамі аб Рэгіне Іосіфаўне, чыталі яе паэтычныя радкі, свае творы, прысвечаныя ёй.

18 сакавіка 2022 года

 

   Напярэдадні Сусветнага дня паэзіі ў раённай бібліятэцы быў праведзены літаратурны вечар паэтычнага настрою “Поэтический перекрёсток”.

    Падчас сустрэчы гучалі ўласныя вершы і ўрыўкі з прозы ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднанні “Нёманец” пра сэнс жыцця, каханне, сяброўства, гармонію, шчасце і іншыя вечныя каштоўнасці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел сябры ГА “СПБ” Г.Нічыпаровіч, В.Сабалеўскі, В.Шытыка.

  Сустрэча прайшла ў вельмі цёплай атмасферы і выклікала жывы водгук у прысутных.

26 сакавіка 2022 года

 

 Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш з’яўляецца адной са знакавых падзей у жыцці нашай краіны. Яна аб'ядноўвае ўсіх, хто чытае, піша і выдае.

   26 сакавіка на пляцоўцы аднаго з павільёнаў форума адбылася прэзентацыя паэтычнага зборніка «Недзе там, за аблокамі», падрыхтаванага і выдадзенага Мінскім абласным клубам паэтаў і кампазітараў «Жывіца» ДУ «МАЦНТ».

  Паэтычнымі радкамі з удзельнікамі мерапрыемства падзялілася Галіна Нічыпаровіч – сябра ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, Мінскага абласнога клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца» ДУ «МАЦНТ», літаратурнага аб’яднання “Нёманец”. Вершаваныя радкі былі прысвечаны Беларусі, малой радзіме, яе людзям, прыродзе.