Яндекс.Метрика

 

17 студзеня 2019 года

 

    Адбылася сустрэча літаратараў "Нёманца і "Вытока" ў Дзяржынскай раённай бібліятэцы. Гаспадары сустракалі гасцей з удзенскага "Нёманца" каляднай імпрэзай, а затым усе размясціліся ў чытальнай зале бібліятэкі, дзе па традыцыі чыталі новыя творы, слухалі песні, дзяліліся творчымі планамі.

   У мерапрыемстве прыняла ўдзел старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Святлана Анатольеўна Быкава.

22 сакавіка 2019 года

 

   Чарговая сустрэча ўдзельнікаў літаратурнага аб'яднання "Нёманец", прымеркаваная да Сусветнага дня паэзіі, адбылася ў літаратурнай гасцёўні цэнтральнай бібліятэкі. "Нёманцы" прыйшлі ў бібліятэку не з пустымі рукамі, у кожнага ўдзельніка сустрэчы - багаты літаратурны вопыт, сваімі поспехамі і дасягненнямі з радасцю дзяліліся Галіна Міхайлаўна Нічыпаровіч, Вольга Рыгораўна Бокуць-Чабатарова, Тамара Антонаўна Каляда, Віктар Вацлававіч Сабалеўскі, шчыра распавядалі пра свае паэтычны планы Вера Лукашэвіч,  Ала Сяргееўна Шыбко, Валянціна Мікалаеўна Шытыка.

gallery/sdc11849

31 ліпеня 2019 года

 

     Прэзентацыя юбілейнага, дзясятага выпуску альманаха "Сфера притяжения", які выходзіць у горадзе-пабраціме Шатура, адбылася ў чытальнай зале бібліятэкі. Спачатку прысутныя віртуальна азнаёміліся з горадам Шатура, даведаліся пра грані супрацоўніцтва. Потым выступалі аўтары з літаратурнага аб'яднання "Нёманец", творы якіх былі змешчаны ў альманаху. Завяршылася сустрэча шчырымі радкамі песні "Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались".

8 жніўня 2019 года

 

    Адбылася прэзентацыя кнігі маладога аўтара Ліндо Рандзір "Мой павший город". Гледачам быў прапанаваны міні-спектакль па вершах паэткі ў яе ж выкананні, які суправаджала мультымедыйная прэзентацыя. А потым удзельнікі мерапрыемства выказвалі свае думкі, дзяліліся ўражаннямі аб кнізе, жадалі аўтару далейшага творчага плёну.

 

15 жніўня 2019 года

      Адбылося ўшанаванне пераможцаў раённага творчага конкурсу “Сучаснае пакаленне ведае цану вызвалення”, прымеркаванага да 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.

Арганізатарамі конкурсу сталі рэдакцыя раённай газеты “Чырвоная зорка”, бібліятэка, мясцовае літаб’яднанне і раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. На працягу амаль паўгода на старонках газеты друкаваліся творы вопытных ужо літаратараў і маладзейшых аўтараў, у якіх расказвалася пра бессмяротны подзвіг беларускага народа ў гады ваеннага ліхалецця. 

Запамінальныя вершаваныя вобразы стварылі таксама ў сваіх творах член Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіна Нічыпаровіч, жыхарка вёскі Мякаты Іна Алісевіч, былая бібліятэкарка Клаўдзія Рогава, жыхарка райцэнтра Тамара Каляда, іншыя аўтары.

    Павіншаваць пераможцаў конкурсу прыйшлі старшыня раённай арганізацыі “Белая Русь” Алена Герасімовіч і прадстаўніца грамадскага аб’яднання Ірына Траццяк. Дыпломам першай ступені за перамогу ў конкурсе ўзнагароджана Ала Шыбко з вёскі Цялякава. Другое месца прысуджана  супрацоўніку “Чырвонай зоркі” Віктару Сабалеўскаму, а трэцяе падзялілі Тамара Каляда і Вольга Бокуць-Чабатарова.

      Завітала на Уздзеншчыну пісьменніца, аўтар шматлікіх кніг для дзяцей і дарослых, песень, кіраўнік абласнога народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” Ірына Карнаухава. Уважліва слухалі ўдзельнікі мерапрыемства і творцаў з “Нёманца”. 

                                                                                                                                         Віктар Сабалеўскі

21 лістапада 2019 года

 

   На традыцыйнай восеньскай сустрэчы пад назвай “Хай родзіць творчасці палетак” сустрэліся паэты літаратурных аб’яднанняў: “Нёманец” (Узда), “Выток” (Дзяржынск). Сустрэча мела фармат своеасаблівых літаратурных, творчых дажынак.

    Паэты і празаікі распавядалі пра свае творчыя вынікі, дасягненні, дзяліліся творчымі планамі. Супрацоўнікі бібліятэкі прапанавалі ўвазе ўдзельнікам мерапрыемства відэаролік аб пяцігадовым юбілеі Палаца культуры і творчай рабоце бібліятэкі.

   У гэты дзень прагучала шмат вершаў у выкананні аўтараў, разважанняў аб літаратуры, прагучалі аўтарскія песні ў выкананні Тамары Кашчэва (Дзяржынск) і Алы Шыбко (Узда).

Творчая сустрэча літаратараў Уздзеншчыны і Дзяржыншчыны атрымалася пазнавальнай, цікавай і эмацыянальнай.