Яндекс.Метрика

19 студзеня 2018 года

 

  Бібліятэкары падрыхтавалі для гасцей мерапрыемства мультымедыйную прэзентацыю “Каляды-калядкі”, у якой расказалі пра старажытныя традыцыі святкавання Калядаў на Беларусі, віншавалі прысутных са святамі. Удзельнікі літаб’яднання выказвалі цёплыя словы віншавання бібліятэцы, чыталі свае новыя творы, падводзілі вынікі мінулага года, складалі планы на будучае.

    Падчас сустрэчы адбылася прэзентацыя зборніка вершаў "Калі бярэшся за пяро...", выдадзенага ДУ "Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці". У двухтомніку змешчаны вершы членаў народнага клуба "Жывіца". Сустрэча атрымалася шчырай, па-сямейнаму цёплай і добразычлівай.

27 лютага 2018 года

     Вечарына падаравала прысутным сустрэчу з пісьменнікам, краязнаўцам, і, наогул, з цікавым чалавекам. На юбілейную вечарыну завіталі С.А. Быкава, старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Нёманец”(г. Узда), літаратурна-паэтычнага клуба “Выток”(г. Дзяржынск), старшыня раённага Саюза афіцэраў Я. М. Уласевіч, старшыня Уздзенскай раённай арганізацыі ветэранаў Т. І. Лычкоўская і іншыя. 

    У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі з лялечнай інсцэніроўкай казкі Д. Вінаградава “Почему кот с собакой не дружат”, гучалі вершы ў выкананні вучняў раённай гімназіі Эмы Івановай, Дар’і Падгайскай, Аліны Івановай. З захапленнем удзельнікі вечарыны ўспрынялі выступленне бібліятэкараў раённай і сельскіх бібліятэк з інсцэніроўкай верша Д. Вінаградава “Дружная семейка”. Не пакінулі нікога раўнадушным выступленне ўнукаў і праўнукаў Дзмітрыя Леанідавіча, якія з вершамі і песнямі віншавалі дзядулю з юбілеем. У гэты святочны дзень свае віншаванні і добрыя песні даравалі юбіляру і ўсім прысутным удзельнікі народнага хору ветэранаў “Надзея”, супрацоўнікі раённага Дома культуры Карына Шыбко і Алег Каламіец.

3-4 сакавіка 2018 года

 

    Удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Нёманец” прынялі ўдзел у прэзентацыі паэтычнага зборніка “Калі бярэшся за пяро” народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” Мінскай вобласці.

   Прэзентацыя адбылася на цэнтральнай пляцоўцы XXV Мінскай міжнароднай выстаўкі-кірмашу, якая была прысвечана тэме Года малой радзімы і міжнароднага супрацоўніцтва беларускіх пісьменнікаў з літаратарамі розных краін. Гучалі вершы ў выкананні Галіны Нічыпаровіч, Таццяны Цехнебедзінай, вершы і песні пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

21 сакавіка 2018 года

 

   У цэнтральнай раённай бібліятэцы сабраліся сябры, аднадумцы, родныя і блізкія пісьменніцы Таццяны Цехнебедзінай, каб віншаваць яе з юбілеем.

   Вядучая мерапрыемства бібліятэкар Алена Кучук расказала прысутным пра шлях юбіляркі ў літаратуру. Павіншаваць пісьменніцу завіталі С. А. Быкава, старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, сябар Славамір Даргель, удзельнікі літаб’яднання “Нёманец”, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Зенькавіцкай базавай школы Хворастава А.І. і інш. Гучалі вершы юбіляркі, словы віншаванняў дасылалі ў яе адрас родныя і блізкія. У мерапрыемстве прынялі ўдзел чытачы дзіцячай бібліятэкі Эма Іванова,  Рома Максімовіч, Аліна Івановай з інсцэніроўкай апавядання - казкі Т. Цехнебедзінай  “Спрэчка”. Сваё музычнае віншаванне падаравалі пісьменніцы ўдзельнікі хору ветэранаў “Надзея”.

6 ліпеня  2018 года

 

      У літаратурнай гасцёўні адбылася сустрэча з пісьменнікам Анатолем Андрэевым. Госць пазнаёміў удзельнікаў мерапрыемства са сваёй творчасцю, з кнігамі, якія ў розны час пабачылі свет, падзяліўся бачаннем стану сучаснай літаратуры. А затым пачаўся дыялог з прысутнымі. Удзельнікі мерапрыемства, а большасць з іх гэта члены літаб'яднання "Нёманец", таксама пазнаёмілі госця са сваёй творчасцю, расказалі пра літаратурныя здабыткі, падаравалі свае кнігі. Сустрэча-знаёмства атрымалася вельмі цеплай і добразычлівай.

26 снежня 2018 года

 

Сваіх сяброў, калег па літаратурным аб'яднанні "Нёманец" сабрала на творчы вечар Вольга Бокуць-Чабатарова.

Гаспадыня вечара пазнаёміла прысутных са сваімі літаратурнымі здабыткамі адыходзячага года: з літаратурна-мастацкім выданнем "Мой родны край, мая любоў", якое з'явілася ў суаўтарстве з Сяргеем Шараём, фотакарэспандэнтам раённай газеты "Чырвоная зорка", новымі дзіцячымі казкамі.

Вольга Рыгораўна чытала свае творы, спявала песні ўласнага сачынення, расказвала пра сябе і сваю творчасць. Госці таксама прыйшлі не з "пустымі рукамі". Яны віншавалі аўтара цёплымі словамі, дарылі кветкі і ўсмешкі.