2014 - 2022 гг. - Дзяржаўная ўстанова культуры

Віртуальны музей Паўлюка Труса

Мерапрыемствы

да 110-годдзя з дня нараджэння Паўлюка Труса

(2014 г.)

       У літаратурным свяце “Замілаваны спеў яго радка” – прынялі ўдзел аматары паэзіі, маладыя творцы, удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Нёманец”. Яны ўспомнілі самыя яскравыя творы Паўлюка. Цікавымі былі выступленні членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі: Зоі Калкоўскай, Галіны Нічыпаровіч, Віктара Сабалеўскага, Таццяны Цехнебедзінай.

Супрацоўнікі тэлеканала СТБ праграма “Міншчына” наведалі бібліятэку напярэдадні юбілея Паўлюка Труса (05.05.2014 г.)

   З нагоды юбілею паэта раённая бібліятэка пры падтрымцы раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” прапанавала чытачам раённай газеты “Чырвоная зорка” літаратурную віктарыну-конкурс “Святло душы, святло творчасці”.

    Пераможцам і ўдзельнікам віктарыны, вучням гімназіі і сярэдняй школы №2 імя К.Крапівы з дапамогай слайдаў супрацоўнікі бібліятэкі расказалі пра жыццё і творчасць П.Труса. Гасцям прапанавалі пагартаць старонкі зборнікаў вершаў П.Труса. Пераможцы віктарыны былі ўзнагароджаны падзякамі і сувенірамі (6.05.2014).

Мерапрыемствы

да 115-годдзя з дня нараджэння Паўлюка Труса

(2019 г.)

     22 мая 2019 года ў цэнтральнай раённай бібліятэцы ладзілася юбілейная вечарына “Мы прыходзім у свет, каб уславіць яго”. Прысутным была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя аб жыцці і творчасці маладога таленавітага паэта. Бібліятэкары сельскіх бібліятэк-філіялаў падрыхтавалі паэтычную імпрэзу з мастацкіх радкоў-прысвячэнняў Паўлюку Трусу, удзельнікі літаратурнага аб’яднання «Нёманец» чыталі свае вершы. Госцем свята ў гэты дзень была старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава. Свае песні прысутным дарылі ўдзельнікі народнага хору ветэранаў «Надзея».

   6 мая 2020 года

 “Светлае імя Беларусі” – Дзень памяці паэта-земляка Паўлюка Труса.

Дзея праходзіла ў відэафармаце.

У гэты дзень была зладжана інтэрактыўная акцыя “Чытаем разам Паўлюка Труса”, у якой прынялі ўдзел карыстальнікі і супрацоўнікі бібліятэкі, раённага Дома культуры.

3 лютага 2022 года

 Супрацоўнікі раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у навукова-практычным семінары «Ураджэнцы роднага краю» у межах рэспубліканскага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця», які адбыўся на базе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Было падрыхтаванна відэавыступленне «Тут слова Труса гучыць, не змаўкае…» пра ўшанаванне памяці паэта-земляка на малой радзіме.

 Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, Выдавецкі дом “Звязда” (газета “Літаратура і мастацтва”), Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

Мерапрыемствы ў рамках абласнога праекта

«Пісьменнікі — ураджэнцы роднага краю», прысвечанага папулярызацыі літаратурнай творчасці

 22.10.2022 г.

«Мы прыходзім у свет, каб уславіць яго» — агляд кніжнай выстаўкі-экспазіцыі з прэзентацыяй Віртуальнага музея Паўлюка Труса быў праведзены для вучняў 8 класа ДУА «Уздзенская раённая гімназія».

 28.11.2022 г.

“Яго імя носіць бібліятэка”, літаратурнае знаёмства для навучэнцаў УА “Уздзенскі дзяржаўны каледж”.

 2.12.2022 г.

Дзень сяброўства ў бібліятэцы: экскурсія-знаёмства з бібліятэкай, агляд экспазіцыі “Яго імя носіць бібліятэка”  для кітайскіх студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 8.12.2022 г.

“Вечнае жыццё ў слове” – літаратурны партрэт Паўлюка Труса з прэзентацыяй матэрыялаў Віртуальнага музея паэта для вучняў 9 класа УА “Уздзенская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат”.

Проиграть видео
Проиграть видео
Проиграть видео
Проиграть видео
Прокрутить вверх