- Віртуальны музей Паўлюка Труса
- Дзіцячыя гады
- “І пайшоў я ў свет…”
- І будуць дні ў паходах
- Жыцця маладога дарога
- Новы этап у жыцці — “Маладняк”
- “Маладняк” ці “Узвышша”
- Кумір беларускай моладзі
- На прасторах творчасці
- На сцежках славы
- Ушанаванне памяці
- “Мы прыходзім у свет, каб уславіць яго…”
- Чытацкая вернасць
- Прысвячаюцца Паўлюку Трусу
- “Ой, вёска, вёска пры гасцінцы”
Віртуальны музей Паўлюка Труса
Мерапрыемствы
да 100-годдзя з дня нараджэння
Паўлюка Труса
З мэтай прапаганды творчасці супрацоўнікамі раённай бібліятэкі быў распрацаваны і выдадзены зборнік метадычных парад “Бальзам жывых крыніц”.
На свята “Душой і песняю з народам” ушанаваць памяць Паўлюка прыехалі знакамітыя землякі: пісьменніца Лідзія Арабей, краязнаўца Уладзімір Кісялёў, мастак Уладзімір Ткачоў і іншыя.
Гаварылі аднавяскоўцы, родныя і блізкія паэта… Для ўсіх іх ён не забыты. Паўлюк у гэты дзень зноў вярнуўся на свае родныя гоні, да любых яму людзей.
Прысутнічала на сустрэчы дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка, дзякуючы якой у серыі “Беларускі кнігазбор“ выйшла кніга “Паўлюк Трус”
Выкладчыкі БДУ браты Лявон і Анатоль Махначы прыехалі са сваім калектывам “Тутэйшая шляхта”.
Своеасаблівым вынікам шматгадовай работы стаў удзел калектыва бібліятэкі ў рэспубліканскіх Чацвёртых Узвышаўскіх чытаннях (28 мая 2004 г.), прысвечаных 100-годдзю з дня нараджэння Паўлюка Труса, дзе работа бібліятэкі была прадстаўлена выступленнем на тэму: “Паўлюк Трус у краязнаўстве Уздзеншчыны”.
Навуковая канферэнцыя праходзіла ў памяшканні Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва. Тут жа адбылося адкрыццё выставы “Прымі мой зорны спеў…”. Прысутнічалі пісьменнікі, навуковыя работнікі, аспіранты, дырэктары музеяў. Сярод удзельнікаў М.Мушынскі, У.Конан, М.Пратасевіч, М.Кенька і інш.
У зборнік “Пра час “Узвышша” увайшлі матэрыялы Чацвёртых Узвышаўскіх чытанняў. Даклады чытанняў – гэта архіўныя пошукі і навуковыя даследаванні гісторыі беларускай літаратуры, зробленыя ў апошнія гады.