- Віртуальны музей Паўлюка Труса
- Дзіцячыя гады
- “І пайшоў я ў свет…”
- І будуць дні ў паходах
- Жыцця маладога дарога
- Новы этап у жыцці — “Маладняк”
- “Маладняк” ці “Узвышша”
- Кумір беларускай моладзі
- На прасторах творчасці
- На сцежках славы
- Ушанаванне памяці
- “Мы прыходзім у свет, каб уславіць яго…”
- Чытацкая вернасць
- Прысвячаюцца Паўлюку Трусу
- “Ой, вёска, вёска пры гасцінцы”
Віртуальны музей Паўлюка Труса
Увага да творчасці Паўлюка Труса
можа прытухаць і разгарацца зноў,
але згаснуць зусім яна не можа.
Пятро Глебка
Вырасла ўжо не адно новае пакаленне і чытачоў, і паэтаў. Але і зараз, хто б ні разгарнуў кнігу П.Труса, ён знойдзе ў ёй нешта такое, што не пакіне яго абыякавым.
Значная работа па захаванні памяці аб славутым земляку вядзецца ва Уздзенскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, якая з 1960 г. носіць імя П.Труса.
Бібліятэкай назапашаны немалы вопыт па краязнаўчай рабоце. Не адно дзесяцігоддзе мы збіраем дакументы пра жыццёвы і творчы шлях паэта: кнігі, артыкулы з газет і часопісаў, фотаздымкі, аўдыёвізуальныя матэрыялы. Як вынік — у бібліятэцы створана тэматычная папка “Песняю славіў жыццё”, прысвечаная жыццю і творчасці паэта. Яна ўвесь час папаўняецца новымі матэрыяламі з газет і часопісаў.
Захоўваюцца ў нас і лісты ад даследчыка творчасці П.Труса Я.Садоўскага, які неаднаразова звяртаўся да супрацоўнікаў бібліятэкі з просьбай удакладніць той ці іншы факт з жыцця Труса ці вёскі Нізок.
Папаўняецца трусаўскі фонд і дзякуючы супрацоўніцтву з абменна-рэзервовым фондам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Падтрымліваецца цесная сувязь з Уздзенскім гісторыка-краязнаўчым музеем праз якія набыты шэраг ксеракопій матэрыялаў пра Паўлюка Труса.
Для папулярызацыі паэтычнай спадчыны песняра Уздзеншчыны выкарыстоўваюцца разнастайныя формы. Шмат гадоў дзейнічае пры бібліятэцы літаратурна-мастацкая гасцёўня «У Паўлюка».
Кожнае мерапрыемства, прысвечанае П.Трусу — гэта адкрыццё новых старонак жыцця і творчасці вядомага паэта. Штогод да дня нараджэння паэта арганізоўваюцца тэматычныя і святочныя вечары, музычныя кампазіцыі, сустрэчы з пісьменнікамі, мастакамі, якія нарадзіліся на нізаўской зямлі.
Незабыўнае ўражанне ў прысутных засталося ад літаратурнага свята «Нізаўскі салавей», прысвечанае 95-годдзю з дня нараджэння, якое прайшло ў вёсцы Нізок, у квяцістым майскім садку, напоўненым спевам птушак і гоманам сяльчан.