Віртуальны музей Алеся Махнача

Алесь Іванавіч Махнач аб якім я з затоеным дыханнем чытаў у маленстве, перадаў у 1998 годзе рукапіс у выдавецтва без усякіх папярэдніх умоў. Тады адбылося наша знаёмства.
Памятаю, як паявіўся Алесь Іванавіч у выдавецтве і сціпліва сказаў: “Я займаюся даследаваннем гісторый вёсак”. Мець такі талент і быць такім сціплым – рэдкі дар, якім валодаюць не ўсе.
Алесь Іванавіч такі дар меў. У працэсе падрыхтоўкі паабяцаў прынесці план вёскі стогадовай даўнасці. Пайшоў рабіць ксеракопію… З сумам даведаліся, што яго не стала… Я рады, што кніга “Нізок” пабачыла свет…
Я яму ўдзячны за тое, што ён не толькі ў юнацтве, а і ў сталым узросце паказаў як трэба бескарысліва і шчыра любіць Бацькаўшчыну.