Хвалей Яўген - Дзяржаўная ўстанова культуры

Віртуальны музей Алеся Махнача

Яўген ХВАЛЕЙ, беларускі паэт, крытык, публіцыст:

     З гэтым чалавекам мог сябраваць кожны – ад маладога да пажылога. Галоўнае, каб у душы гарэў агеньчык цікавасці да ўсіх праяў жыцця, каб быў трывалы запас дабрыні, каб было чуйнае сэрца – да болю за чалавека, за чароўны свет беларускай прыроды.

     Алесь Іванавіч Махнач і ёсць гэты чалавек, які сам валодаў такімі якасцямі.

    Калі я гадоў 25 назад пазнаёміўся з Алесем Іванавічам (пашчасціла жыць у адным доме па вуліцы Каліноўскага ў Мінску, у суседніх пад’ездах, на адным паверсе, праз  балкон мы часта размаўлялі, дзяліліся навінамі), ён прывёў мяне ў сваю кватэру. Там я ўбачыў на сцяне партрэты вядомага рускага пісьменніка Сяргея Смірнова і легендарнага маёра, камандзіра Усходняга форта крэпасці – героя Пятра Гаўрылава з іх аўтографамі. А, сябраваў ён з імі многія гады…

     Што перанёс Алесь Іванавіч, толькі яму вядома… Не раз казаў ён мне, што часта ноччу прачынаўся ад выбухаў снарадаў у сне.

     Не раз выступалі мы разам у гарадах і вёсках, я рабіў тэлеперадачу да яго 60-годдзя, рэдагаваў яго кнігу “Камандзір Усходняга форта”, разам працавалі над зборнікам “Бацька наш Нёман”, а летась у маі, за некалькі месяцаў да яго смерці, праводзілі прэзентацыю вышэйназванай кнігі ў Уздзенскім краязнаўчым музеі.

     Усё жыццё Алесь Іванавіч быў нераўнадушны да славутага Нёмана. Напісаў цыкл нарысаў пра яго.

     Вельмі хораша расказваў. Як апавядальнік, ён наогул быў непаўторны. Зачароўваў слухачоў з першых слоў.

Проиграть видео
Проиграть видео
Проиграть видео
Проиграть видео
Прокрутить вверх