СТРУКТУРА БІБЛІЯТЭКІ:
- аддзел абслугоўвання і інфармацыі,
- дзіцяча-юнацкі аддзел,
- аддзел маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы,
- сектар фарміравання бібліятэчнага фонду.
Аддзел абслугоўвання і інфармацыі
Бібліятэка спакон веку з’яўляецца скарбніцай культурных каштоўнасцяў. Для адных гэта скарбонка мудрасці, для іншых — навінкі літаратуры, для трэціх — месца адпачынку і правядзенне вольнага часу. Захаваць літаратурную спадчыну, зберагчы непаўторнае беларускае слова, перадаць нашчадкам — мэта работы супрацоўнікаў бібліятэкі.
Аддзел размешчаны на 2-ым паверсе, каб. 222
Тэл.: 8(01718) 66-1-89
Час працы: 10.00 – 19.00
Панядзелак, субота, нядзеля:
перапынак 14.00 – 15.00
Санітарны дзень: апошняя пятніца месяца
Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі –
Святлана Аляксееўна Нісцюк
Чытальная зала:
Фонд чытальнай залы налічвае больш за 5 590 асобнікаў кніг, а таксама 28 назваў часопісаў і 14 найменняў газет.
Тут можна пазнаёміцца з газетамі за тры апошнія гады і з часопісамі за пяць апошніх гадоў. Абласная газета “Мінская праўда” і раённая газета «Чырвоная зорка» захоўваюцца пастаянна.
У фондзе чытальнай залы пастаянна абнаўляюцца і захоўваюцца 48 папак — дасье з краязнаўчымі матэрыяламі пра Уздзенскі раён, у якіх сабраны ксеракопіі краязнаўчых артыкулаў з часопісаў, газет і зборнікаў. Для папаўнення краязнаўчага фонду бібліятэкі рыхтуюцца і выдаюцца краязнаўчыя календары (штогод), літаратурныя зборнікі, буклеты, дайджэсты, рэкамендацыйныя спісы і закладкі.
Усе краязнаўчыя матэрыялы адлюстраваны ў краязнаўчай картатэцы. З 2011 года вядзецца краязнаўчая электронная база дадзеных.
Аддзел маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы
Аддзел знаходзіцца на 2-ім паверсе, каб.225
Тэлефон: (8 01718) 66-193
Загадчык: Шэйна Ірына Міхайлаўна
Асноўныя функцыі аддзела:
- забяспечваць метадычную дзейнасць бібліятэк ДУК «Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса»;
- аналізаваць стан і прагназаваць інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва г. Узда;
- распрацоўваць інавацыйныя праекты і праграмы;
- удасканальваць работу бібліятэк, укараняць у іх практыку новыя, прагрэсіўныя формы і метады;
- вывучаць, абагульняць і ўкараняць інавацыйны вопыт у практыку работы ДУК «Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса»;
- арганізоўваць рэкламную дзейнасць па стварэнні прывабнага іміджу бібліятэк;
- павышаць кваліфікацыю бібліятэчных спецыялістаў, садзейнічаць іх бесперапыннай адукацыі.
Сектар фарміравання бібліятэчнага фонду
Арганізуе працэс фарміравання адзінага фонду бібліятэкі.
Сектар забяспечвае:
- поўнае і аператыўнае камплектаванне фондаў бібліятэк дакументамі ўсіх тыпаў і відаў;
- ўлік дакументаў, якія паступаюць у фонд бібліятэк і выбываючых з фондаў;
- навуковую і тэхнічную апрацоўку дакументаў, шматаспектнае раскрыццё фонду ў сістэме каталогаў, у тым ліку і электронным;
- навукова-метадычную распрацоўку пытанняў камплектавання і ўліку фонду, навуковай апрацоўкі дакументаў, арганізацыі і вядзення каталогаў у бібліятэцы.
Асноўныя функцыі сектара:
- камплектаванне фонду бібліятэкі айчыннымі і замежнымі дакументамі;
- правядзенне падпіскі на перыядычныя выданні для ўсіх структурных падраздзяленняў;
- прыём, улік і рэгістрацыя новых паступленняў;
- каталагізацыя, сістэматызацыя, індэксаванне дакументаў;
- арганізацыя і вядзенне сістэмы традыцыйных (картачных) каталогаў і электроннага каталога;
- рэкамплектаванне фонду (спісанне з фонду зношаных, састарэлых, залішне дублетных асобнікаў дакументаў і выключэнне іх з усіх формаў уліку бібліятэкі).
- Сектар размешчаны на 2-ім паверсе, кабінет № 227
- Графік працы : 8.30 – 17.30
- Выхадны : субота, нядзеля
- Заг. сектарам : Чыкун Анастасія Ігараўна
ДБА бібліятэкі : каталогі, картатэкі.
Алфавітны каталог уключае бібліяграфічныя запісы на кнігі, брашуры і электронныя выданні. Матэрыял размешчаны ў алфавіце аўтараў і загалоўкаў. Каталог пабудаваны па моўным прынцыпе :
- літаратура на рускай мове;
- літаратура на беларускай мове.
па відавым прынцыпе :
- алфавітны каталог кніг і брашур; алфавітны каталог выяўленчых выданняў;
- алфавітны каталог нотных выданняў;
- алфавітны каталог электронных выданняў;
- алфавітны каталог АВ выданняў.
Сістэматычны каталог уключае бібліяграфічныя запісы на кнігі, брашуры, АВ дакументы і электронныя выданні. Матэрыял размешчаны паводле класіфікацыі табліц ББК.
Электронны каталог змяшчае бібліяграфічную інфармацыю на дакументы, якія паступілі ў бібліятэку (кнігі, нотныя, выяўленчыя выданні, ЭД, артыкулы з перыядычных выданняў і зборнікаў). Папаўняецца ў рэжыме рэальнага часу. Тэматыка ўніверсальная. Вядзецца з 1997 года. Аб’ём каталога складае больш за 50 тыс.запісаў. Бібліяграфічнае апісанне дакументаў даецца на мове публікацыі. Пошукавы вобраз ажыццяўляецца на мове дакумента.
Сістэматычная картатэка артыкулаў (СКА) уключае бібліяграфічнае апісанне артыкулаў з перыядычных выданняў, а таксама апісанне раздзелаў, глаў са зборнікаў. Матэрыял размешчаны па галінах ведаў. Даступная для самастойнай працы карыстальнікаў у чытальнай зале.
Краязнаўчая картатэка — найбольш поўная крыніца інфармацыі аб выданнях, прысвечаных гораду Узда і Уздзенскаму раёну. Уключае бібліяграфічнае апісанне кніг, артыкулаў з перыядычных выданняў, зборнікаў краязнаўчай тэматыкі. Даступная для карыстання ў чытальнай зале.