Перапіска з землякамі - Дзяржаўная ўстанова культуры

Віртуальны музей Алеся Махнача

Ліст Алеся Махнача бібліятэкару Забалацкай сельскай бібліятэцы Р.Ф.Дубовік 28.06.1997 г.

     Перапіска Алеся Махнача з рэдактарам Уздзенскай раённай газеты “Чырвоная зорка” Віктарам Сабалеўскім

Ліст ад 6 верасня 1993 года:

     “Шаноўны Віктар Вацлававіч! Вашу просьбу перадаў Уладзіміру Кісялёву. Ён у гэтым месяцы збіраецца пабываць на Уздзеншчыне. Сказаў, што зазірне і да Вас у рэдакцыю і перадасць “Паэму” і “Купальскую ноч на рэчцы Ушчода”, якія калісьці запісаў у в. Забалацце яе летапісец Хведар Бельскі”. Жадаю Вам і калектыву здароўя, радасці ды шчасця, новых творчых удач”.

       У ліпені 1995 года Алесь Іванавіч даслаў такое пісьмо:

“Меў гутарку з першым сакратаром нашага Саюза пісьменнікаў Ул. Паўлавым і кансультантам па паэзіі Ал. Емяльянавым. Былі пры гэтым і другія кіраўнікі творчай арганізацыі. Дамовіліся недзе ў асеннія дні абмеркаваць творы вашага “Нёманца”. Ул. Паўлаў прапанаваў правесці выязное пасяджэнне. Пакінулі маю думку: запрасіць “Нёманец” у Мінск. Мае найлепшыя пажаданні і шчырае прывітанне ўсім членам літаб’яднання. Да сустрэчы ў Мінску!”

      Дзякуючы апекаванню пісьменніка-земляка уздзенскія паэты-пачаткоўцы выступалі ў сценах Літаратурнага музея імя Я.Купалы ў Мінску, не раз прымалі сталічных творцаў на Уздзеншчыне.

       У лістападзе таго ж года А.Махнач паведамляў:

“26 кастрычніка засядала наша секцыя дзіцячай літаратуры. Расказаў пра Ваш “Нёманец” і, вядома, пра гаворку якую мы вялі на апошнім яго пасяджэнні. Усе прыйшлі да згоды: Васілю Гурскаму даць рэкамендацыю ў члены СПБ ад секцыі дзіцячай літаратуры!”

    Як бачым, Алесь Іванавіч пільна сачыў за ўсімі літаратурнымі, краязнаўчымі справамі на роднай Уздзеншчыне. Не прайшлі міма яго ўвагі і мае творчыя здабыткі.

        Ад 28 лістапада 1994 года ён піша:

“Віншую з выхадам Вашай кніжкі. Гэта свята, радасць і для нас, чытачоў. Калі ласка, вышліце мне кніжку з аўтографам. Збіраюся пабываць на Уздзеншчыне, ды ўсё не выпадае…”

       А праз месяц, напярэдадні Новага года атрымліваю паштоўку з такім зместам :

    “Усім зычу моцнага здароўя, радасці, шчасця. Вельмі ўдзячны за “Чабаровую паляну”, за шчырае паэтычнае слова. Пра выхад кніжкі пастараюся даць інфармацыю-анатацыю ў “ЛІМе”. Ваш…”

      А пасля Алесь Махнач даслаў грунтоўную рэцэнзію. Мяне акрылялі ўвага, клопат пра творчыя справы пісьменнікаў-землякоў, з якімі пашанцавала мець зносіны, — Алесь Махнач, Уладзімір Кісялёў, Даір Слаўковіч, Лідзія Арабей, Васіль Шырко…

 

Проиграть видео
Проиграть видео
Проиграть видео
Проиграть видео
Прокрутить вверх