Папко Анатоль - Дзяржаўная ўстанова культуры

Віртуальны музей Алеся Махнача

Анатолій ПАПКО, былы дырэктар Уздзенскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея:

     – Цудоўны быў чалавек. Шчыры ў адносінах з аднавяскоўцамі, землякамі, ён поўнасцю аддаваў сябе працы па ўшанаванні людзей, вартых добрага слова, падзей, што пакінулі адметны след у гісторыі. Колькі гадоў, дзён і бяссонных начэй прысвяціў ён праслаўленню гераічнага подзвігу абаронцаў Брэсцкай крэпасці, удзельнікам гэтых падзей і сам з’яўляўся. 

     А колькі намаганняў прыклаў у абарону Нёмана, іншых уздзенскіх рэчак, калі з-за бяздумнай меліярацыі ўзніклі вядомыя экалагічныя праблемы.

      Часта бываў на Уздзеншчыне, рад быў кожнай сустрэчы з землякамі. Не раз сустракаў яго па дарозе з аўтавакзала ў Забалацце з торбачкай у руках – вёз лекі, абаранкі, іншыя прысмакі сястры, суседкам, знаёмым.

       Або такі выпадак, які характарызуе яго як чалавека, грамадзяніна, сына роднай зямлі. На юбілейнай урачыстасці ўручылі Алесю Іванавічу ганаровую грамату райвыканкама, а ў дадатак – канверт з пэўнай сумай. Тут жа, не адкрываючы канверт і нават не спытаўшы, колькі там грошай, кажа: “А гэта папрашу выкарыстаць на добраўпарадкаванне забалацкіх могілак…”

 

Проиграть видео
Проиграть видео
Проиграть видео
Проиграть видео
Прокрутить вверх