На ніве культуры - Дзяржаўная ўстанова культуры

Віртуальны музей Алеся Махнача

     Доўгі час пасля вайны Алесь Іванавіч знаходзіўся ў ваенных шпіталях, перанёс некалькі складаных аперацый. І вось ён дома. Хацелася працаваць. Але якую работу мог выконваць інвалід вайны, што не рабіў і кроку без мыліц?     

“У калгасе працы не знаходжу. Вядома, касіць, араць я не магу: хаджу на мыліцах. Прашуся ў вартаўнікі — не бяруць.

— Ты злодзея не дагоніш на сваіх пратэзах, — адказвае старшыня праўлення”.

У жніўні 1947 года Алесь Іванавіч уладкоўваецца загадчыкам Прысынкаўскай сельскай бібліятэкі, у якой працуе да 1953 г.

 

     Разам з самадзейным кампазітарам Паўлам Іванавічам Шыдлоўскім, які загадваў хатай-чытальняй, прапагандуе літаратуру, наладжвае шматлікія культурна-асветніцкія вечары.

П.І.Шыдлоўскі, самадзейны кампазітар, заслужаны дзеяч культуры БССР

     Выкарыстоўваючы мясцовы матэрыял, пачынае пісаць вершы, прыпеўкі, сатырычныя сцэнкі, уключае іх у рэпертуар свайго гуртка мастацкай самадзейнасці. Некаторыя творы друкуюцца на старонках раённай газеты.

     Вялікую творчую дапамогу атрымлівае ад К. Крапівы і М. Клімковіча. Яны і параілі Алесю Іванавічу вучыцца далей.

“Паступаю на завочнае аддзяленне Мінскага бібліятэчнага тэхнікума. Праца прапагандыста кнігі памагае мне ў вучобе, а вучоба — у працы. Заканчваю тэхнікум і адразу паступаю на завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя М.Горкага ў Маскве пры Саюзе пісьменнікаў СССР, які заканчваю ў 1960 годзе…”

     Потым Алесь Іванавіч быў запрошаны ў Мінск для работы ў рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва” (1953-1961, 1963-1966).

У рэдакцыі газеты “Літаратура і мастацтва”: П.Шыдлоўскі з літаратурнымі работнікамі М.Модэлем і А.Махначом
Я.Брыль, І.Грамовіч, Я.Маўр, М.Клімовіч, І.Шамякін, Т.Хадкевіч, А.Кулакоўскі, М.Ракіт, У.Шахавец, А.Рылько, М.Ткачоў, М.Даніленка, А.Махнач, П.Кавалёў, М.Ваданосаў і іншыя пісьменнікі на ІІІ нарадзе маладых пісьменнікаў БССР 1954 г.
На студыі Беларускага тэлецэнтра ў час запісу перадачы, прысвечанай 60-годдзю з дня нараджэння А.Махнача (злева направа: В.Быкаў, рэдактар тэлестудыі Я.Хвалей, А.Махнач, галоўны рэжысёр Беларускага тэлебачання У.Забела, Р.Барадулін) 26.08.1982 г.
Проиграть видео
Проиграть видео
Проиграть видео
Проиграть видео
Прокрутить вверх