Яндекс.Метрика

11 лютага 2020 года

 

   Цікавую сустрэчу з нагоды юбілею пісьменніцы Галіны Нічыпаровіч падарыла наведвальнікам раённай бібліятэкі свята паэзіі і прозы “Каб добры след пакінуць на зямлі”.

   Шмат цёплых слоў, сяброўскіх прывітанняў прагучала ў гэты дзень у адрас юбіляркі. Цёплымі, шчырымі былі выступленні дырэктара бібліятэкі А. Драчан, старшыні абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі С. Быкавай, кіраўніка абласнога народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” І. Карнаухавай. Сяброўскія прывітанні прагучалі ад удзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Нёманец”, з якім Галіну Нічыпаровіч звязвае 20 год творчай дзейнасці.

    На вечарыне гучалі песні ў выкананні артыстаў раённага Дома культуры. Увазе прысутных была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя, прысвечаная Г. Нічыпаровіч. Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі падрыхтавалі невялікую лялечную імпрэзу па матывах апавядання аўтара.

  Павіншавала Галіну Міхайлаўну старшыня Уздзенскай раённай арганізацыі ветэранаў Т. Лычкоўская. На працягу свята гучалі вершы, гумарэскі аўтара ў выкананні супрацоўнікаў бібліятэкі.

Прысутныя на свяце зычылі Галіне Міхайлоўне здароўя, творчага плёну, новых цікавых сустрэч з чытачамі.

26 лютага 2020 года

 

   На пасяджэнне клуба “Залаты ўзрост” з нагоды Дня абаронцаў Айчыны сабраліся яго ўдзельнікі. У гэты дзень госцем клуба стаў падпалкоўнік у адстаўцы Міхаіл Канстанцінавіч Чыгір, жыхар в.Сямёнавічы. Ён расказаў прысутным аб сваёй воінскай службе, сустрэчах з цікавымі людзьмі. Валянціна Мікалаеўна Шытыка падрыхтавала віртуальную экскурсію аб помніках савецкім салдатам у розных краінах свету. Удзельнікі клуба ўбачылі фрагменты экскурсіі, праслухалі песні “Алёша”, “На Мамаевом кургане тишина”. Вольга Бокуць-Чабатарова прачытала свае вершы, прысвечаныя франтавікам Вялікай Айчыннай вайны.