Яндекс.Метрика

15 красавіка 2021 года

 

         Свята паэзіі і прозы з нагоды 70-гадовага юбілею ўдзельніцы літаб’яднання “Нёманец” Тамары Каляды адбылося ў літаратурнай гасцёўні раённай бібліятэкі. Шмат цёплых слоў было сказана ў гэты дзень шаноўнай юбілярцы. Віншавальную частку святочнага мерапрыемства адкрыла дырэктар раённай бібліятэкі Аксана Драчан.

        Павіншаваць Т. Каляду прыйшлі ўдзельнікі літаб’яднання “Нёманец, хор ветэранаў “Надзея” раённага Дома культуры, супрацоўнікі раённай і дзіцячай бібліятэк, раённага Дома культуры, сябры.

      Тамара Антонаўна расказала прысутным аб сваіх творчых планах, прачытала вершаваныя радкі са свайго новага паэтычнага зборніка. Увазе гасцей быў прапанаваны юбілейны відэаролік, які падрыхтавала загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Святлана Нісцюк. Шчырыя словы і песні яшчэ доўга гучалі на юбілейнай вечарыне.

8 красавіка 2021 года

 

         На базе Уздзенскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея адбылася творчая сустрэча з пісьменнікамі і дзеячамі культуры са сталіцы. Сярод знакамітых гасцей – Уладзіслаў Цыдзік, Сяргей Трахімёнак, Анатолій Мацвіенка, Уладзімір Тулінаў, Аляксандр Плавінскі і інш.

        Адбылася шчырая адкрытая размова пра нашу літаратуру, культуру, творчае жыццё, пра здабыткі ў сталіцы і на раённым ўзросце. 

             Супрацоўнікі раённай бібліятэкі атрымалі ў падарунак кнігі аўтараў з аўтографамі.

28 красавіка 2021 года

 

    На краязнаўчую канферэнцыю “Тут Радзімы маёй пачатак”, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння даследчыка Уздзеншчыны, краязнаўцы У.М.Кісялёва, сабраліся педагогі, пісьменнікі, краязнаўцы, школьнікі, прадпрымальнікі-мецэнаты, каб успомніць пра нашага вядомага земляка, падзяліцца сваімі ўспамінамі аб сустрэчах з ім.

   Адкрыў краязнаўчую канферэнцыю Настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла, протаіерэй Грыгорый Чарапеннікаў.

    Прысутныя з цікавасцю слухалі выступленні настаўніка гісторыі сярэдняй школы №2 імя К.К.Крапівы А.М.Ярмольчыка, А.І.Нікітку, навучэнку СШ №2 імя К.К.Крапівы А.Журкевіч, загадчыцу раённай дзіцячай бібліятэкі Г.М.Аўсеенка, пісьменнікаў Д.Вінаградава і В.Шытыка.

   Вынікі краязнаўчай канферэнцыі падвяла дырэктар раённай бібліятэкі А.В. Драчан. Усе выступленні суправаджаліся мультымедыйнай прэзентацыяй.

26 красавіка 2021 года

 

     У гэты дзень быў праведзены Дзень памяці, прысвечаны 35-годдзю Чарнобыльскай катастрофы.

    У бібліятэцы была аформлена кніжная выстаўка "Чернобыльская авария - 35 лет истории".

   Для навучэнцаў раённай гімназіі быў падрыхтаваны вечар памяці "Чорная дата зямлі беларускай". Перад школьнікамі выступіў пісьменнік Д.Вінаградаў, які падзяліўся ўспамінамі аб тых жахлівых днях.

        На мерапрыемстве гучалі вершы пра Чарнобыль, урыўкі з успамінаў аб подзвігу людзей, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі. Гімназістам быў прапанаваны агляд літаратуры, прысвечаны Чарнобыльскай трагедыі.

     Для навучэнцаў Дзяржаўнага сельска-гаспадарчага прафесійнага ліцэя была падрыхтавана літаратурна-музычная кампазіцыя "Чернобыль - катастрофа века" сумесна з раённым Дома культуры. Мерапрыемства суправаджалася музычнымі нумарамі.

 

 

29 красавіка 2021 года

 

    Супрацоўнікі раённай бібліятэкі прынялі ўдзел у абласным семінары работнікаў культуры. Удзельнікам семінара было прапанавана літаратурная прышчэпка "Мой край, я дыхаю табою". Дырэктар раённай бібліятэкі расказала пра аматарскія аб'яднанні, якія працуюць пры бібліятэцы, правяла экскурсію-знаёмства "Бібліятэка - месца чытання і адпачынку".