“Маладняк” ці “Узвышша” - Дзяржаўная ўстанова культуры

Віртуальны музей Паўлюка Труса

    1926 г. прынёс змены ў літаратурнае жыццё Беларусі. 26 мая група пісьменнікаў аб’явіла аб сваім выхадзе з “Маладняка” і стварэнні новай літаратурнай арганізацыі “Узвышша”.

     На пасяджэнні бюро прысутнічалі М.Чарот, А.Адамовіч, У.Ігнатоўскі, А. Галадзед, А.Бяліцкі, М.Акулік, А.Александровіч, П.Галавач, А.Дудар, М.Зарэцкі, К.Крапіва, Я.Пушча, А.Бабарэка, У.Дубоўка, К.Чорны, А.Гурло, А.Бараннікаў, Б.Стасевіч і В.Сербента.

     Слухаліся два пытанні: арганізацыйныя і заява Я.Пушчы, А.Бабарэкі, К.Чорнага і К.Крапівы аб выхадзе са складу “Маладняка” і аб стварэнні новай групы. Першае ў пратаколе занатавана дзясяткам радкоў, другое выклікала доўгачасовую спрэчку. У выніку, з “Маладняка” выйшлі К.Чорны, К.Крапіва, А.Бабарэка, У.Дубоўка, П.Глебка, М.Лужанін і інш. У чэрвені 1926 г. падае заяву аб выхадзе і Паўлюк Трус. Літаратурная арганізацыя, на якую рабілі стаўку камуністычныя ідэолагі, церпіць катастрофу. Пачынаецца змаганне за кожнага таленавітага пісьменніка-маладнякоўца.

     П.Галавач, М.Чарот і М.Зарэцкі прымусілі П.Труса адазваць сваю заяву. Прысаромлены і запалоханы паэт вяртаецца ў “Маладняк”. 24 ліпеня ў 1926 г. у сваім лісце да П.Глебкі ён адстойваў свой учынак. Тым не менш, сяброўскія адносіны на некаторы час пахаладзелі.

     З пачатку 1928 г., калі распачалася рэарганізацыя аб’яднання “Маладняк” у Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў, П.Трус, без яго на тое згоды, быў прызначаны старшынёй Гомельскае асацыяцыі БелАПП. У лісце да Я.Ліманоўскага 30 сакавіка 1928 г. ён абурана піша: “Я ніяк не магу пагадзіцца з тым, што я з’яўляюся старшынёй Гомельскае асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў. Адно тое, што ў гэтай асацыяцыі ёсць паэты-гандляры, застаўляе мяне глядзець песымістычна і на ўсю асацыяцыю”.

     На ўступленне ва “Узвышша” ён больш захадаў не рабіў.

Проиграть видео
Проиграть видео
Проиграть видео
Проиграть видео
Прокрутить вверх