Літаратурна-мастацкая гасцёўня «У Паўлюка»
«…Золата дум падарыць на карысць Беларусі»
П.Трус
Створана ў 1997 годзе.
Аб’ядноўвае аматараў беларускай літаратуры, жывапісу, народнай творчасці. Паспяхова працуе ў краязнаўчым кірунку. Тут праходзяць сустрэчы з цікавымі творчымі людзьмі, прэзентацыі, арганізоўваюцца выставы народнай творчасці: вышыўка, фларыстыка, мастацкая фатаграфія, жывапіс і інш.
Мэта: падтрымка мясцовых аўтараў, мастакоў, народных умельцаў, папулярызацыя творчасці пісьменнікаў-землякоў, прывіццё любові да роднага краю, абуджэнне цікавасці да яе гістарычнай і культурнай спадчыны.
У гасцёўні аформлена краязнаўчая выстава «Там, дзе Нёмана выток. Уздзеншчына».
Формы работы:
- літаратурныя вечары,
- прэзентацыі кніг,
- прэзентацыі выставак,
- сустрэчы з пісьменнікамі,
- раённыя літаратурныя конкурсы і інш.