Краязнаўчы каляндар — Дзяржаўная ўстанова культуры

Краязнаўчы каляндар

Краязнаўчы каляндар 2026 год

ДУК «Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса»

К Р А Я З Н А Ў Ч Ы   К А Л Я Н Д А Р

на 2026 год

 Студзень 

105 гадоў назад (1921) нашым земляком, беларускім савецкім і партыйным дзеячам, журналістам Сцяпанам Герасімавічам Булатам (1894-1921), ураджэнцам в. Слабада-Пырашава, арганізавана выданне рэспубліканскай сялянскай газеты “Беларуская вёска”

15 студзеня

80 гадоў з дня нараджэння  Аляксандра Міхайлавіча Герасіменкі (1946-2017), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, ураджэнца г. Узда  

6 лютага

45 гадоў з часу заснавання Уздзенскага гісторыка-краязнаўчага музея (1981)

сакавіка

130 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы (Кандрата Кандратавіча Атраховіча) (1896-1991), народнага пісьменніка БССР, Героя Сацыялістычнай Працы, члена Саюза пісьменнікаў (1934), ураджэнца вёскі Нізок.

сакавіка

—   35 гадоў  назад указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР  вёсцы Магільна (з 1979 г. насіла назву Нёман) вернута гістарычная назва (1991)

22 сакавіка

80 гадоў таму назад у г.п. Узда пачаў працаваць камбінат грамадскага харчавання (1946)

23 сакавіка

55 гадоў    з  дня    нараджэння    Віктара    Вячаслававіча    Берасневіча  (1971), беларускага матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук (2001), ураджэнца г.Узда

17  красавіка

65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Генадзьевіча Радзівілава (1961), заслужанага артыста  Беларусі (1998), ураджэнца г. Узда

22 красавіка

—  80 гадоў з дня нараджэння  Івана Іванавіча Наркевіча (1946), беларускага вучонага ў галіне статыстычнай фізікі, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара (1994), ураджэнца в. Тамашэвічы

28 красавіка

—  95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Кісялёва (1931), краязнаўцы, даследчыка Уздзенскага краю,  аднаго з арганізатараў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі,  ураджэнца  в. Рабінаўка Уздзенскага раёна

мая

—       75 гадоў з дня нараджэння Лявона Іванавіча Грышука (1951), мастака, члена Саюза  мастакоў , ураджэнца в. Глінкі

12 мая

—  180 гадоў   назад (1846) ва Уздзенскім касцёле быў ахрышчаны Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч (1846-1904), бацька Янкі Купалы (Івана Дамінікавіча Луцэвіча, 1882-1942)

20 мая

 – 80 гадоў з дня нараджэння Святаслава Валянцінавіча Трамбіцкага (1946), майстра спорту па лёгкай атлетыцы, дзесяціборца (1967), ураджэнца в. Слабада.

 Ліпень 

—  85 гадоў назад на Уздзеншчыне былі створаны першыя падпольныя групы па барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у г. п. Узда, вёсках Бярвішчы, Возера, Магільна, Цялякава, Нізок, Кухцічы (1941).

Ліпень

—  85 гадоў з пачатку партызанскага руху на Уздзеншчыне (1941). Створана партызанская група Мікалая Міхайлавіча Нікіціна.

 ліпеня

— 165 гадоў з дня нараджэння Марыі Магдалены Радзівіл (1861-1945, у дзявоцтве Завіша-Кежгайла), вядомай асветніцы, значная частка жыцця і дзейнасці якой была цесна звязана з родавым маёнткам Кухцічы Ігуменскага павета, цяпер Уздзенскага раёна.

12 ліпеня

–  95 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Васільевіча Шавеля (1931-2005), Героя Сацыялістычнай працы (1972), узнагароджанага ордэнам “Знак пашаны”, медалямі, ураджэнца в.Кухцічы

13 ліпеня 

–  75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Аляксандравіча Махнача (1951), акадэміка НАН Беларусі (2003),  беларускага геолага, геахіміка, доктара геолага-мінералагічных навук (1990), члена-карэспандэнта НАН РБ (1994), прафесара (2001), акадэміка НАН Беларусі, сына Аляксандра Сямёнавіча Махнача з   в. Хатляны – беларускага геолага, акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.  

30 ліпеня

60 гадоў назад (1966) Уздзенскі раён быў адноўлены як самастойная адміністрацыйная адзінка пасля аб’яднання з Дзяржынскім раёнам у 1962 г.

26 жніўня

80 гадоў з дня нараджэння Яўгена Ігнатавіча Маруковіча (1946), доктара тэхнічных навук (1992), прафесара (1994), акадэміка тэхнічнай акадэміі, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, заслужанага вынаходніка Рэспублікі Беларусь (1992).

28 жніўня

 – 110 гадоў з дня нараджэння Паўла Паўлавіча Ліпілы (1916-2002), беларускага гісторыка, кандыдата гістарычных навук (1956), удзельніка партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнца в. Магільна.

верасня

–  90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Пятровіча Тарасіка (1936), доктара тэхнічных навук (1983), прафесара (1986), заслужанага вынаходніка Рэспублікі Беларусь (1998), ураджэнца  в. Дзешчанка.

20 верасня

–  95 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сільвестравіча Бондара (1931-1991), доктара медыцынскіх навук (1984), прафесара (1987), загадчыка кафедры хірургічнай стаматалогіі Валгаградскага медыцынскага інстытута, ураджэнца в. Касцяшы

кастрычніка 

 –   40 гадоў назад адкрыўся Уздзенскі гісторыка-краязнаўчы музей (1986).

кастрычніка

 – 110 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Яўхімавіча Шкляра (1916-1978), заслужанага дзеяча навук БССР, беларускага гісторыка савецкага перыяду, доктара гістарычных навук, прафесара, ураджэнца в. Магільна.

17 кастрычніка  

–   85 гадоў назад адбыўся пагром ва Уздзенскім гета (1941).

27 кастрычніка 

100 гадоў з дня нараджэння Барыса Васільевіча Бокуця (1926-1993), беларускага фізіка, акадэміка  Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1980), доктара фізіка-матэматычных навук (1973), прафесара (1975), заслужанага дзеяча навукі Беларусі (1978), ураджэнца в. Сакольшчына.

1 снежня 

–   110 гадоў з дня нараджэння Паўла Паўлавіча Чарнавуса (1916), заслужанага трэнера Беларусі (1972), загадчыка раённай бібліятэкі ў   1945-1946 гг., ураджэнца в. Забалацце.

27 снежня

–  95 гадоў з дня нараджэння Юрыя Аляксандравіча Карачуна (1931-1997), беларускага мастака, мастацтвазнаўцы, члена Беларускага саюза мастакоў (1988), педагога, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі (1992), дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея РБ (1977 -1997), ураджэнца в. Кухцічы.

  • 535 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Ячанка (1491)
  • 515 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах вёсак Пырашава, Даўгінава. Прысынак (1511)
  • 490 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых дакументах вёсак Касцяшы, Прусінава (1536)  
  • 195 гадоўназад выйшла ў свет кніга Фадзея Булгарына “Пётр Іванавіч Выжыгін” (1831)
  • 165 гадоўназад адкрылася народнае вучылішча ў в. Магільна (1861)
  • 155 гадоўназад аматар-краязнаўца Іван Завіша (Ян Казімір Завіша-Кежгайла; 1820-1887) даследаваў гарадзішча каля в. Чурылава, дзе былі знойдзены каменныя прылады працы (1871)
  • 150 гадоўназад устаноўлена назіральная станцыя другога класа ў в.Каладзіно для вывучэння ўзроўню вады ў Нёмане ў граніцах Расійскай імперыі (1876)
  • 150 гадоўназад у 1876-1877 навучальным годзе ў засценку Язвіны Магільнянскай воласці Ігуменскага павета Павел Язвінскі, які скончыў Мінскае прыходскае вучылішча, “недазволена, тайна” вучыў грамаце сялянскіх дзяцей. 12 лютага 1877 года “недазволеная” школа была закрыта
  • 130 гадоў з дня нараджэння Паўла Міхайлавіча Кучука (1896-1964 гг., в. Чурылава), Героя Грамадзянскай вайны
  •  115 гадоў таму назад (1911) у маёнтку Каралёва пачаў працаваць крухмальны завод
  • 100 гадоўназад ва Уздзе адкрыўся першы дзіцячы садок (1926)
  • 95 гадоўназад у пасёлку Мангалінова была створана машынна-трактарная станцыя (1931).
  • 65 гадоў назад Анатоль Астрэйка (1911-1978, в. Пясочнае Капыльскага раёна), беларускі паэт выдаў кнігу паэзіі “Бацька, мой Нёман”, у якой шмат паэтычных вобразаў звязаны з Уздзеншчынай.
  • 70 гадоў назад Юрка Віцьбіч (Геогргій Шчарбакоў, 1905-1975), будучы ў эміграцыі ў Мюнхене, выдаў кнігу гістарычных нарысаў пра Беларусь “Плыве з-пад святое гары Нёман”, дзе ёсць звесткі пра падзеі і паселішчы Уздзенскага раёна.
  • 90 гадоўназад ва Уздзе пабудавана беларуская школа (1936).
  • 30 гадоў назад быў арганізаваны першы фестываль гумару “Нацыянальны фестываль беларускай байкі”, прысвечаны  жыццю і творчасці Кандрата Крапівы.
  • 155 гадоў таму назад (1871) у засценку Боркі пачаў працаваць дзягцярны завод.
  • 140 гадоў (1886) у мястэчку Узда адкрыты судова-міравы ўчастак.
  • 115 гадоў таму назад (1911) дзядзька Антось (дзядзька Якуба Коласа) купіў сялянскую хату ў в. Яршы, разабраў яе, збіў у плыток і прыгнаў па Нёмане ў Смольню. Дакупіў у лясніцтве лесу і збудаваў хату на дзве паловы.
  • 105 гадоў таму назад (1921) быў адноўлены і стаў працаваць у падпарадкаванні саўгаса “Уздзянка” спіртзавод.
  • 100 гадоў таму назад (1926) быў арганізаваны першы на Уздзеншчыне калгас “Чырвоны  Кастрычнік”.
  • 80 гадоў таму назад (1946) Карачуну Уладзіміру Рыгоравічу (1914 г., в. Кухцічы) прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
  • 55 гадоў (1971) з дня ўтварэння мантажна-эксплуатацыйнай канторы звадкаванага газа ў г.п. Узда.

Краязнаўчы каляндар 2025 год

ДУК «Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса»

К Р А Я З Н А Ў Ч Ы   К А Л Я Н Д А Р

на 2025 год

6 студзеня

 80  гадоў назад памерла Марыя Магдалена Радзівіл (1861-1945), асветніца, мецэнатка, дзяячка беларускага культурнага руху, значная частка жыцця і дзейнасці якой была звязана з родавым маёнткам Кухцічы.

7 студзеня

110 гадоў з дня нараджэння Паўла Фаміча Валожына (1915-2004), удзельніка партызанскага руху на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, намесніка міністра сельскай гаспадаркі ў пасляваенны час, кандыдата эканамічных навук (1971), ураджэнца в. Нізок.

16 студзеня

120 гадоў з дня  нараджэння Алеся (Аляксандра Восіпавіча) Пальчэўскага (1905 – 1979), беларускага пісьменніка, ураджэнца в. Прусінава

1 лютага

75 гадоў з дня нараджэння Галіны Нічыпаровіч (1950), беларускай пісьменніцы, жыве і працуе ў в. Магільна

19 лютага      

120 гадоў  назад памёр Якаў Атонавіч Наркевіч-Ёдка (1847-1905), вядомы беларускі вучоны, уладальнік сядзібы Наднёман. Пахаваны на сямейных могілках у Наднёмане.

21 лютага

75 гадоў з дня нараджэння Алены Сяргееўны Гурскай (1950), літаратуразнаўцы, крытыка, кандыдата філалагічных навук, ураджэнкі в. Цялякава

25 лютага

90 гадоў з дня нараджэння Генадзя Міхайлавіча Лыча (1935), акадэміка НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь, ураджэнца в. Магільна

2 сакавіка

125 гадоў з дня нараджэння Фёдара Пятровіча Бельскага (1900-1975), першага краязнаўца Уздзеншчыны, народнага гісторыка, ураджэнца в. Забалацце.

3 сакавіка

105 гадоў з дня нараджэння Івана Сямёнавіча Козіча (1920-2000)  Героя Савецкага Саюза (1943), ураджэнца в. Старыя Маргі.

20 красавіка

 

90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Міхайлавіча Летуна (1935 — 2001), беларускага скульптара, мастака, ураджэнца в. Смалінец.

30 красавіка

90 гадоў назад памёр Міхаіл Навіцкі (1889-1935), свяшчэннамучанік, протаіерэй, настаяцель Свята-Петрапаўлаўскай царквы ў мястэчку Узда (1920-1935).

24 мая

95 гадоў з дня нараджэння Сямёна Іванавіча Цярэшкі (1930-2002), заслужанага работніка транспарту БССР (1989), доктара тэхнічных навук (1991), ураджэнца в. Лоша.

30 мая

115 гадоў з дня нараджэння Анатолія Міхайлавіча Труса (1910-1989), народнага артыста Беларусі, ураджэнца в. Нізок.

27 чэрвеня

100 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Львоўны Арабей (1925-2015), беларускай пісьменніцы, кандыдата філалагічных навук, ураджэнкі в. Нізок

6 ліпеня

120 гадоў з дня нараджэння Пятра (Пятра Фёдаравіча) Глебкі (1905-1969), беларускага пісьменніка, паэта, акадэміка АН БССР, члена Саюза пісьменнікаў СССР (1934), ураджэнца вёскі Вялікая Вуса.

18 (4) ліпеня

145 гадоў з дня нараджэння Вацлава Мікалая Радзівіла (1880-1914), шляхціча і вайскоўца, капітана рэзерва 52-га драгунскага палка царскай арміі, мужа Марыі Магдалены Радзівіл.

25 ліпеня

85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Махнача (1940), беларускага вучонага ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, доктара тэхнічных навук, ураджэнца в. Каменка.

1 верасня

125 гадоў  з дня нараджэння Сымона Баранавых (Сымона Якаўлевіча Баранава) (1900-1942), беларускага пісьменніка, члена Саюза пісьменнікаў СССР (1934), ураджэнца в. Рудкова.

6 верасня

120 гадоў з дня нараджэння Віктара (Вінцэся Іванавіча) Казлоўскага (1905 – 1975), беларускага паэта, ураджэнца в. Мрочкі.

11 верасня

100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Пятровіча Ткачова (1925), народнага мастака СССР, члена Саюза мастакоў СССР, жыццё і дзейнасць якога былі звязаны з вёскай Нізок.

 

 

27 верасня

115 гадоў з дня нараджэння Абрама Хаімавіча Шкляра (1910-1977), беларускага географа і кліматолага, доктара геаграфічных навук (1964), прафесара (1965), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнца в. Магільна.

29  кастрычніка

80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Станіслававіча Казака (1945), акадэміка НАН РБ, доктара фізіка-матэматычных навук, ураджэнца в. Дзешчанка.

 

  • 790 гадоў з часу першага ўпамінання в. Магільна (1235)
  • 505 гадоў з дня нараджэння Мацея Кавячынскага (1520), ), кнігавыдаўца, аднаго з заснавальнікаў Нясвіжскай друкарні, перакладчыка, рэфармацыйнага дзеяча, аднаго з уладальнікаў маёнтка Кухцічы.
  • 495 гадоўз дня нараджэння Сымона Буднага (1530-1593), пісьменніка, публіцыста і кнігавыдаўца ВКЛ, які пісаў ва Уздзе прадмову да Бібліі, апошнія старонкі якой друкаваліся ў Кухцічах.
  • 465 гадоў з пачатку будаўніцтва (1560-1570) ў пасёлку Першамайск на сродкі вядомых беларускіх кальвіністаў Кавячынскіх, уладальнікаў маёнтка Кухцічы, Кальвінскага збору
  • 445 гадоў  з часу стварэння Спіса Другога Статута ВКЛ, які належаў уладальнікам маёнтка Магільна на Нёмане – сям’і Пацаў (вядомы як Курніцкі Спіс, каля 1580 г.)
  • 435 гадоў з часу першага ўпамінання ( 23 верасня 1590) у пісьмовых крыніцах в. Хароміцкія
  • 435 гадоўз часу першага ўпамінання вёскі Бярвішчы ў дакументальных крыніцах (1590).
  • 425 гадоўз часу першага ўпамінання вёскі Нізок у пісьмовых крыніцах пад назвай “нізаўское сяло”(1600).
  • 425 гадоўз часу ўпамінання ў дакументальных крыніцах вёсак Ракашычы, Боркі, Яршы, Сямёнавічы (1600).
  • 225 гадоўназад пабудавана капліца-пахавальня роду Завішаў (1800).
  • 205 гадоў з дня нараджэння Яна Казіміра Завішы (1820 – 1887), беларускага археолага, члена Маскоўскага археалагічнага таварыства, ураджэнца маёнтка Кухцічы
  • 185 гадоў назад ва Уздзе была пабудавана Петрапаўлаўская царква ў псеўдарускім стылі (1840).
  • 155 гадоў таму назад дзед Янкі Купалы Ануфрый Луцэвіч разам з сынам быў высланы з засценка Пяскі (Лазараўшчына, Луцэвічы, 1870), князем Вітгенштэйнам
  • 145 гадоўназад адбылося даследванне вытокаў Нёмана ў ваколіцах вёскі Пясочнае вядомым этнографам і гісторыкам А.Ельскім (1880).
  • 135 гадоўназад ва Уздзе адчынілася аптэка (1890).
  • 130 гадоўназад ва Уздзе адкрылася парафіяльная школа (1895).
  • 125 гадоўназад нарадзіўся Іван Пятровіч Аляксейчык (1900-1982), метэаролаг-фенолаг, падтрымліваў сувязь з гідраметэаралагічнай службай Беларусі, з сектарам феналогіі і Геаграфічным таварыствам СССР. Займаўся феналагічнымі назіраннямі ў вёсцы Баравыя Уздзенскага раёна.
  • 125 гадоў таму назад Я.А. Наркевіч-Ёдка быў узнагароджаны ордэнам св.Ганны другой ступені (1900)
  • 120 гадоў таму назад у 9-м томе “Поўнага геаграфічнага апісання нашай Айчыны” вядомы вучоны і падарожнік Сямёнаў-Цян-Шанскі, пісаў: “К поўначы ад мястэчка Лоша размешчана сяло Міколка з былой уніяцкай царквой св.Мікалая. Каля царквы знаходзіцца вялічэзны дуб, які здаўна і  па сённяшні дзень ушаноўваецца мясцовымі жыхарамі і жыхарамі навакольных вёсак, аб гэтым дубе захавалася паданне, што пад ім зарыты клад. У храмавыя дні 9 мая і 6 снежня ( па старому стылю) тут збіраюцца масы навакольнага люду” (1905)
  • 105 гадоў таму назад у в. Карма працавала настаўніцай (1920) Вера Ігнатаўна Маслоўская (1896-1981), вядомая нацыянальная дзяячка Заходняй Беларусі, адна з пачынальніц беларускага жаночага руху, настаўніца, паэтэса
  • 105 гадоў таму назад на базе былых памешчыцкіх маёнткаў арганізаваны саўгасы “Уздзянка”, “Ануфрова”, “Наднёман”, “Кухцічы” (1920)
  • 100 гадоўз пачатку літаратурнай дзейнасці Пятра Глебкі (1905-1969), беларускага паэта, пісьменніка, ураджэнца вёскі Вялікая Вуса (1925).
  • 100 гадоў таму назад (лістапад, 1925) выйшаў першы зборнік К. Крапівы  (1896-1991) “Крапіва”
  • 100 гадоў таму назад выйшаў першы зборнік Паўлюка Труса (1904-1929) “Вершы” (1925)
  • 95 гадоў назад Уздзенскі раён увайшоў у склад Мінскай вобласці (1930).
  • 80 гадоў з пачатку літаратурнай дзейнасці Лідзіі Львоўны Арабей (1925), беларускай пісьменніцы, празаіка, крытыка, літаратуразнаўцы, ураджэнкі вёскі Нізок (1945).
  • 65 гадоў таму назад ва Уздзе створана аўтатранспартная кантора (1960)
  • 65 гадоў таму назад (студзень 1960 ) Уздзенскай раённай бібліятэцы было прысвоена імя П. Труса.
  • 55 гадоўназад была выдадзена на літоўскай мове кніга пра Нёман вядомага літоўскага пісьменніка Чэслава Кудабы “Дзе цячэ Нёман”. Гэта першы пасляваенны наднёманскі дакумент, значная частка якога прысвечана нашай мясцовасці (1970).
  • 50 гадоў з часу адкрыцця Уздзенскай сярэдняй школы №2 імя К. Крапівы (1975). Першым дырэктарам быў Бардовіч М.М.
  • 45 гадоўназад ва Уздзе была пабудавана швейная фабрыка (1980).
  • 35 гадоў з часу адкрыцця ў г. Узда дзіцячага сада №4 (1990).
  • 30 гадоў, як краязнаўчаму музею Хатлянскай сярэдняй школы (1995) было прысвоена ганаровае званне “Народны”.

Краязнаўчы каляндар 2024 год

ДУК “Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса”

К Р А Я З Н А Ў Ч Ы  К А Л Я Н Д А Р
на 2024 год

1

студзеня

75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Палікарпавіча Астравуха (1949-1984), маёра, удзельніка вайны ў Афганістане, ураджэнца в. Макавішчы

1

студзеня

115 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Адамавіча Андруховіча (1909-1989), беларускага жывапісца, ураджэнца в. Губіна

2

студзеня

100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Канстанцінавіча Лазара (1924), краязнаўцы, ураджэнца в. Даўгінава

17

студзеня

120 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Іванавіча) Якімовіча (1904-1979), беларускага дзіцячага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры БССР, лаўрэата дзяржаўнай прэміі БССР, ураджэнца в. Чурылава

8

лютага

 

24

лютага

95 гадоў з дня нараджэння Леаніда Міхайлавіча Лыча (1929-1921), беларускага гісторыка, доктара гістарычных навук, прафесара, ураджэнца в. Магільна

60 гадоў назад пачала працаваць Уздзенская аўтабаза №3 (1964), з 14 красавіка 1987 года перайменавана ў аўтапарк №9 (цяпер – Уздзенскі філіял “Аўтамабільны парк №15” г. Дзяржынска)

2

 сакавіка

80 гадоў таму (1944) нямецка-фашысцкімі захопнікамі была спалена в. Астравок Сямёнавічскага (зараз Уздзенскага) сельскага Савета, пасля вайны вёску адбудавалі

10

сакавіка

25 гадоў назад Узда з пасёлка гарадскога тыпу пераўтворана ў горад раённага падпарадкавання (1999)

14

сакавіка

110 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Рыгоравіча Карачуна (1914-1998), Героя Савецкага Саюза, ураджэнца в. Кухцічы

26

красавіка

125 гадоў з дня нараджэння Ільі Данілавіча Гурскага (1899-1972), беларускага пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры БССР, ураджэнца в. Замосце

6

мая

120 гадоў з дня нараджэння Паўлюка (Паўла Адамавіча) Труса (1904-1929), беларускага паэта, члена літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, ураджэнца в. Нізок

11

мая

80 гадоў назад (1944), каля в. Хароміцкія загінуў юны партызан, Герой Савецкага Саюза Марат Казей

11

мая

 

20

мая

130 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Герасімавіча Булата (1894-1921), беларускага дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, журналіста, ураджэнца в. Слабада-Пырашава

80 гадоў  з дня нараджэння Яўгена Сямёнавіча Варапая (1944), беларускага фізіка, доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага работніка БДУ (2012), ураджэнца в. Трысцянец

27

мая

110 гадоў з дня нараджэння Антона Пятровіча Бялевіча (1914–1978), беларускага пісьменніка, ураджэнца в. Дуброўка

5

чэрвеня

95 гадоў з дня нараджэння Мечыслава Мар’янавіча Марквардэ (1929-2020), вучонага, доктара медыцынскіх навук, прафесара, ураджэнца г. Узда

5

чэрвеня

21

чэрвеня

 

85 гадоў з дня нараджэння Фёдара Максімавіча Пармона (1939-2006), доктара мастацтвазнаўства, прафесара, ураджэнца в. Касцяшы

70 гадоў з дня нараджэння Сяргея Дзмітрыевіча Дзянісава (1954), беларускага вучонага ў галіне анатоміі, прафесара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, ураджэнца в. Арэхаўка

28

чэрвеня

80 гадоў з дня вызвалення г.п.Узды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў партызанамі 300-й брыгады імя К. Варашылава, якія ўтрымлівалі горад да прыходу Чырвонай Арміі (2 ліпеня 1944)

2

ліпеня

80 гадоў з часу вызвалення Уздзенскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944)

5

ліпеня

235 гадоў з дня нараджэння Фадзея Венядзіктавіча Булгарына (1789-1859), рускага журналіста, пісьменніка, ураджэнца маёнтка Пырашава, каля в. Пырашава

15

ліпеня

15

ліпеня

80 гадоў з часу адкрыцця (1944) Уздзенскага спецыяльнага дзіцячага дома для дзяцей загінуўшых воінаў і партызан

80 гадоў з часу стварэння (1944) адкрытага акцыянернага таварыства “Уздзенскі райаграсэрвіс”

17

ліпеня

17

ліпеня

26

ліпеня

100 гадоў назад ўтвораны Уздзенскі раён (1924). Узда пераўтворана ў раённы цэнтр Мінскай акругі

80 гадоў з часу стварэння (1944) Уздзенскага раённага ваеннага камісарыята

135 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Навіцкага (1889-1935), свяшчэннапакутніка, настаяцеля Свята-Петрапаўлаўскай царквы

14

жніўня

4

верасня

 

75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Аляксандравіча Паклонскага (1949), доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, ураджэнца в. Гарадок

195 гадоў з дня нараджэння Ігната Гіляравіча Доўнара (1829-1865), удзельніка рэвалюцыйнага руху на Беларусі 1-й паловы ХІХ ст., музыканта, ураджэнца в. Таўкачэвічы

5

верасня

11

кастрычніка

29

кастрычніка

80 гадоў з дня нараджэння Валянціна Рыгоравіча Локцева (1944), доктара эканамічных навук, ураджэнца в. Язвіны

55 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Уладзіміравіча Мысліўца (1969-1989), які загінуў у час вайны ў Афганістане, ураджэнца в. Таўкачэвічы

95 гадоў з дня нараджэння Марата Іванавіча Казея (1929-1944), Героя Савецкага Саюза

31

кастрычніка

16

лістапада

16

лістапада

16

лістапада

16

лістапада

30 гадоў з часу стварэння (1994) ваенізаванай пажарнай часткі ў г.п. Узда

 

75 гадоў з часу стварэння (1949) калгаса “Зарэчча” (цяпер уваходзіць у ЗАТ “ААБ-АграКухцічы”)

75 гадоў з часу стварэння (1949) адкрытага акцыянернага таварыства “Ліцвяны-Агра”

95 гадоў з часу стварэння (1929) адкрытага акцыянернага таварыства “Наднёман”

80 гадоў з часу стварэння (1944) ДУ “Уздзенская раённая ветэрынарная станцыя”

22

лістапада

30 гадоў з часу прысваення (1994) краязнаўчаму музею Хатлянскай сярэдняй школы (створаны у 1987) ганаровага звання “народны”

22

лістапада

75 гадоў з дня нараджэння Віктара Віктаравіча Малашкі (1949), беларускага вучонага ў галіне ветэрынарыі, ураджэнца в. Жырмоны

14

снежня

15

снежня

100 гадоў таму (1924) у мястэчку Узда адбыўся 1-ы з’езд прадстаўнікоў сельскай гаспадаркі

80 гадоў з часу адкрыцця (1944) ва Уздзе раённай бібліятэкі

15

снежня

140 гадоў з дня нараджэння Яўгенія Зака (1884-1926), мастака, ураджэнца в. Магільна

28

снежня

130 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Кузьміча Гарбуза (1894-1944), дзеяча рэвалюцыйнага ру ху ў Заходняй Беларусі, ураджэнца в. Касцюкі.

 

 

 

 

Краязнаўчы каляндар 2023 год

ДУК Уздзенская цэнтральная раённая бібліятэка імя П. Труса

 

К Р А Я З Н А Ў Ч Ы   К А Л Я Н Д А Р

на 2023 год

 

6 студзеня

100 гадоў з дня нараджэння Адама Якаўлевіча Александровіча (1923-2000), даследчыка Уздзеншчыны, ураджэнца г. Узда.

 

 

14  студзеня

 

 

23 студзеня

 

26 лютага

 14 красавіка

110 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Канстанцінавіча Дзесюкевіча (1913-1979), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Баранавіцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, ураджэнца в. Магільна.

 

— 80 гадоў таму (1943) была спалена гітлераўцамі вёска Рудкова Цепленскага (зараз Дзешчанскага) сельскага Савета разам з яе жыхарамі. Пасля вайны вёска не адрадзілася.

 

— 80 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Леанідавіча Вінаградава (1943), беларускага пісьменніка, члена літаратурнага аб’яднання “Неманец”, ураджэнца Казахстана.

 

— 170 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Зянонавіча Завітневіча (1853-1927), беларускага археолага, ураджэнца в. Ліцвяны.

 

5 мая

 

5 мая

65 гадоў (1958) на базе пагранічнай МТС створана Уздзенскае СПТВ (Уздзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй)

 

120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Дзям’янавіча Курыльчыка (1903-1946), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, ураджэнца в. Стальбоўшчына.

 

 

 

16 мая

85 гадоў з дня нараджэння Анатоля Васільевіча Луцэвіча (1938-2002), беларускага акцёра, заслужанага артыста  Беларусі (2000), ураджэнца в. Тоўсты Лес.

 

16 чэрвеня

 

21 чэрвеня

85 гадоў з дня нараджэння Антона Іванавіча Міхеда (1938), архітэктара, ураджэнца в. Навасёлкі.

 

— 115 гадоў з дня нараджэння Паўла Іванавіча Шыдлоўскага (1908-1992), дзеяча беларускага самадзейнага мастацтва, кампазітара, заслужанага дзеяча культуры Беларусі, ураджэнца в. Прысынак.

 

29 чэрвеня

75 гадоў з дня нараджэння (1948) Людмілы Міхайлаўны Бяляевай (Герасіменка), прафесара, доктара медыцынскіх навук, ураджэнкі г. Узда.      

 

3 ліпеня

 

120 гадоў з дня нараджэння Навума Іванавіча Букава (1903-1972), генерал-маёра танкавых войск, ураджэнца в. Сыманчыцы.

 

          

3 жніўня

 

 

— 70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Уладзіміравіча Шаблюка (1953-1997), кандыдата гістарычных навук, даследчыка Уздзеншчыны, ураджэнца г. Узда.

 

 

25 жніўня

110 гадоў з дня нараджэння Мікалая Андрэевіча Аляксейчыка (1913-1983), заслужанага інжынера сельскай гаспадаркі, ураджэнца в. Хатляны.

 

25 жніўня

 

85 гадоў з дня нараджэння Генадзя Іосіфавіча Гануша (1938), беларускага вучонага ў галіне эканомікі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, доктара эканамічных навук, прафесара, ураджэнца в. Гута.

 

26 жніўня

95 гадоў з дня нараджэння Івана Максімавіча Сакольчыка (1928-2019), Героя Сацыялістычнай Працы, перадавіка будаўніцтва, ураджэнца в. Рыбакоўшчына.

 

31 жніўня

75 гадоў з дня нараджэння Васіля Аляксандравіча Шырко (1948), публіцыста, празаіка, дзіцячага пісьменніка, ураджэнца в. Чурылава.

1 верасня

125 гадоў з дня нараджэння Барыса Самуілавіча Палеева (1898-1983), генерал-маёра, ураджэнца  г. Узда.

 

2 верасня

 

15 Верасня

—         — 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Мікалаевіча Папко (1943-2022), краязнаўца, першага дырэктара Уздзенскага музея.

 

105 гадоў з дня нараджэння Івана Аляксандравіча Салаўя (1918-1988), беларускага жывапісца, ураджэнца в. Баравыя.

 

27 верасня

85 гадоў таму  (1938) мястэчка Узда пераўтворана ў пасёлак гарадскога тыпу.

 

28 верасня

 

30 верасня

110 гадоў з дня нараджэння Івана Мацвеевіча Пецюкевіча (1913-1981), генерал-маёра, ураджэнца в. Магільна.

 

105 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Майсеевіча Герасіменкі (1918-1982), заслужанага ўрача БССР (1964), выдатніка аховы здароўя СССР, галоўнага ўрача Уздзенскай раённай бальніцы (1945-1980 гг.)

 

15 кастрычніка

115 гадоў з дня нараджэння Аляксея Георгіевіча Бондара (1908-1994), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі ў  Вялікую Айчынную вайну, заслужанага юрыста Беларусі, ураджэнца в. Касцяшы.

 

30 кастрычніка

85 гадоў з дня нараджэння Анатолія Міхайлавіча Лыча (1938-1995), кандыдата тэхнічных навук, ураджэнца в. Магільна.

1 снежня

85 гадоў з дня нараджэння Ігара Сцяпанавіча Маяровіча (1938-1982), заслужанага трэнера БССР, ураджэнца  г. Узда.

 

8 снежня

105 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Сямёнавіча Махнача (1918-2006), заслужанага дзеяча навукі Беларусі, акадэміка АН Беларусі, беларускага геолага, прафесара, ураджэнца в. Хатляны.

 

 

 

 

 

 

 

 

  • 435 гадоў (1588) з часу першага ўпамінання ў інвентарным апісанні в. Макавішчы.
  • 395 гадоў таму (1628) у пісьмовых крыніцах упамінаецца в. Прысынак.
  • 230 гадоў (1793) Узда становіцца мястэчкам, цэнтрам воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні ў складзе Расійскай імперыі, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай.
  • 225 гадоў (1798) як ва Уздзе пабудаваны драўляны касцёл Святога крыжа.
  • 145 гадоў назад нарадзіўся Антон Іосіфавіч Белакапыцкі (1878-1962), удзельнік Першай сусветнай вайны, георгіеўскі кавалер, ураджэнец в. Боркі                                                                                                                                                                                                                                              
  • 135 гадоў з часу заснавання метэаралагічнай станцыі ў маёнтку Наднёман Я.А. Наркевічам-Ёдка (1888).
  • 130 гадоў назад нарадзіўся Канстанцін Антонавіч Быліновіч (1893-1939),  удзельнік Першай сусветнай вайны, георгіеўскі кавалер, ураджэнец в. Ластаўшчына.
  • 105 гадоў таму назад (люты-снежань 1918) Уздзеншчына была акупіравана германскімі войскамі.
  • 105 гадоў таму (1915-1918) палац у Кухцічах быў месцам сустрэч палітычных дзеячаў: Рамана Скірмута, Вацлава Іваноўскага, Аляксандра Уласава, Івана і Антона Луцкевічаў, з якімі зблізілася і мела аднолькавыя погляды ўладальніца маёнтка Марыя Магдалена Радзівіл
  • 100 гадоў таму назад (1923) у былым маёнтку “Світалаўка” арганізавана працоўная арцель “Сейбіт” –  адна з першых у рэспубліцы камун.
  • 80 гадоў таму (сакавік 1942 — чэрвень 1943) у в. Возера дзейнічала антыфашысцкае падполле.
  • 30 гадоў таму назад (красавік 1993) ва Уздзенскай друкарні выдадзены першы зборнік мясцовых аўтараў, членаў літаратурнага аб’яднання “Нёманец” “Зямля мая, край маляўнічы”.
  • 20 гадоў таму (2003) адкрылася ўстанова адукацыі “Уздзенская дзяржаўная раённая гімназія” (сярэдняя школа №3, гімназія – з 2007 г.).
  • 20 гадоў таму (2003) Уздзенскі спартыўны клуб “Бушыдо” атрымаў статус раённага спартыўнага клуба
 

Прокрутить вверх