Клуб “Мая сям'я”
Арганізаваны для жанчын, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей. Клуб створаны для таго, каб жанчынам — прыёмным мамам было дзе сустрэцца, абмяняцца думкамі, атрымаць падтрымку, новую інфармацыю. Мы актыўна супрацоўнічаем з сектарам аховы дзяцінства Уздзенскага райвыканкама, ладзім сустрэчы са спецыялістамі.
Клуб “Мая сям’я” аб’ядноўвае жанчын, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей і сваю працу будуе на абмеркаванні і вырашэнні пытанняў, якія цікавяць удзельніц клуба. Сустрэчы атрымліваюцца цёплымі, святочнымі. Жанчыны дзеляцца сваімі праблемамі, радасцямі, дасягненнямі. Для дыскусій рыхтуюцца пытанні, праводзяцца прагляды літаратуры па сямейным выхаванні.
Стала традыцыяй рыхтаваць святочныя праграмы, мультымедыйныя прэзентацыі, кніжныя выставы. Удзельніцы клуба таксама рыхтуюцца да кожнай сустрэчы: чытаюць вершы, дзеляцца сваімі дасягненнямі, уласным вопытам. Часта сустрэчы ў клубе прымяркоўваюцца да святаў: Дня маці, Дня сям’і, Дня жанчын. Для кожнай сустрэчы ў клубе «Мая сям’я» характэрны душэўная цеплыня, давер і ўзаемаразуменне.