- Віртуальны музей Паўлюка Труса
- Дзіцячыя гады
- “І пайшоў я ў свет…”
- І будуць дні ў паходах
- Жыцця маладога дарога
- Новы этап у жыцці — “Маладняк”
- “Маладняк” ці “Узвышша”
- Кумір беларускай моладзі
- На прасторах творчасці
- На сцежках славы
- Ушанаванне памяці
- “Мы прыходзім у свет, каб уславіць яго…”
- Чытацкая вернасць
- Прысвячаюцца Паўлюку Трусу
- “Ой, вёска, вёска пры гасцінцы”
Віртуальны музей Паўлюка Труса
Ой, вёска, вёска пры гасцінцы!
Пад ціхі гоман вербалоз,
Яшчэ з гадоў свайго дзяцінства
Я пакахаў цябе да слёз!
П.Трус
З пакалення ў пакаленне вяскоўцы беражна перадавалі сваім дзецям і ўнукам успаміны аб роднай вёсцы. Дзякуючы ім, да нас дайшлі цікавыя старонкі аб гісторыі вёскі Нізок.
Афіцыйнай датай заснавання вёскі Нізок лічыцца 1600 год. Аднак, наш зямляк, беларускі пісьменнік Алесь Махнач знайшоў у архіве больш раннія ўпамінанні пра вёску — 1592г.
У звестках аб паходжанні вёскі перадаецца легенда: спачатку размяшчалася яна на ўзгорку. Але часта хаты вяскоўцаў паліла маланка. Аднойчы, у час моцнай навальніцы ўзнік вылікі пажар, пасля якога людзі пачалі сяліцца бліжэй да ракі Вусы, у нізіну. На пытанне, “Дзе жывеш?” сяляне адказвалі: “У нізку”. Асабліва распаўсюджаным ў Нізку было прозвішча Трус, а самым вядомым прадстаўніком яго стаў Паўлюк Трус.
Хаты ў вёсцы будаваліся з аднаго боку вуліцы, а гаспадарчыя пабудовы з другога. Вёска Нізок адна з нямногіх ў Беларусі захавала такі адметны тып забудовы. Дамы ў старой частцы вуліцы пабудаваны вельмі шчыльна адзін каля аднаго. Старажылы тлумачаць гэта тым, што людзі ў вёсцы жылі бедныя і хату дзецям будавалі побач са сваёй. З даўніх часоў на вясковых могілках стаяла невялікая драўляная каплічка. Яна лічылася святым месцам у вёсцы. У 1941 годзе у пачатку Вялікай Айчыннай вайны культавая пабудова згарэла.
З адменай прыгоннага права вяскоўцы не сталі жыць лепш. Па ўспамінах жыхароў, да рэвалюцыі ў Нізку была ўсяго адна пара ботаў у заможнага селяніна Базыля Міхасёва. Часта да яго прыходзілі пазычыць абутак не толькі аднавяскоўцы, а нават і з наваколля.
Да 1917 года ў Нізку не было ніводнага чалавека з вышэйшай адукацыяй, а з сярэдняй — усяго пяць мужчын. Тым не меньш, старажылы з вялікім гонарам падкрэслівалі, што вёска лічылася вельмі адукаванай і культурнай у параўнанні з іншымі. У 1884 годзе ў Нізку адкрылі царкоўна-прыхадскую школу. 35 хлопчыкаў і дзяўчынак з бедных сялянскіх сем’яў пачалі вучыцца пісаць, чытаць, лічыць.
У 1923 годзе ў Нізку была ўжо камсамольская ячэйка. Праводзіліся вечарынкі, паказваліся канцэрты мастацкай самадзейнасці. Іх завадатарамі былі Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус. Калі яны паехалі вучыцца ў Мінск, прысылалі ў Нізок кнігі, газеты.
Адной з самых незабыўных старонак гісторыі вёскі стала ўтварэнне калгаса. Узнік ён у 1929 г. і быў названы “Першамайск”. Хаця ў вёсцы жылі ў асноўным бедныя сяляне, але і ім цяжка было развітвацца са сваёй гаспадаркай. Старэйшыя жыхары ўспаміналі, што жыццё сялян было зусім нялёгкім, але ўсе жылі са спадзяваннем на лепшае.
Перад самым пачаткам Вялікай Айчыннай вайны некалькі калгасных перадавікоў былі накіраваны на ВДНГ у Маскву, што ў тыя часы лічылася вельмі пачэсным.
Ужо ў 1944 годзе школа аднавіла сваю работу.