Яндекс.Метрика

27 января 2022 г.   

      В рамках патриотического проекта «Воспитываем патриотов вместе» в Озерской средней школе состоялся час мужества «Память жива», посвящённый Международному дню памяти жертв Холокоста. В мероприятии принял участие первый секретарь РК ОО "БРСМ" Берлинский А.Д., который познакомил присутствующих с трагическими событиями военных лет.

      Библиотекарь Е.А.Кучук провела обзор литературы, рассказала о книгах из фондов ЦРБ им. П.Труса на тему геноцида белорусского народа во время Великой Отечественной войны и Холокоста.

Путеводитель по местам боевой славы Узденского района

Памяти

Героя Советского Союза

Николая Новицкого

5 мая 2022 г.   

      Тэматычная вечарына "Подвиг великий и вечный", прысвечаная Дню Перамогі сабрала людзей, у чыіх лёсах была вайна. Удзельнікі клуба "Залаты ўзрост" дзяліліся сваімі ўспамінамі, чыталі вершы ваеннай тэматыкі, распавядалі аб сваіх родных і блізкіх, якія ваявалі на франтах, працавалі ў тыле і гэтым набліжалі перамогу над ворагам.

9 мая 2022 г.   

     Інсталяцыю “О подвигах, о мужестве, о славе” бібліятэкар Кацярына Жылянок Кухціцкай сельскай бібліятэкі падрыхтавала разам з самымі малодшымі чытачамі. Дзеці даведаліся пра сваіх землякоў, якія ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай, пазнаёміліся з літаратурай па тэме, правялі паэтычны флэшмоб.

9 мая 2022 г.   

    Бібліятэкар Наталля Крупская Нёманскай сельскай бібліятэкі пазнаёміла сваіх чытачоў з гісторыяй Лаўскага бою, удзельнікамі якога былі ўраджэнцы нёманскай зямлі. Дзеці ўважліва слухалі расказ Наталлі Пятроўны, а потым шукалі самыя прыгожыя вершаваныя радкі пра героеў той далёкай вайны і чыталі іх уголас.

  9 мая 2022 г.   

   У Ліцвянскую сельскую бібліятэку на экскурсію па выставе “Вялікая Айчынная вайна ў творах беларускіх пісьменнікаў” запрасіла Наталля Сяліцкая выхаванцаў групы падоўжанага дня Ліцвянскай базавай школы.

   Найлепшы вынік выставы, калі кнігі з яе  ідуць у рукі чытачоў. Гэта значыць, што расказ бібліятэкара ўразіў дзяцей, прымусіў задумацца аб каштоўнасці мірнага жыцця.                                                                                                                                                                                                                                                                                                                      

  9 мая 2022 г.   

   Яркія, запамінальныя мерапрыемствы да Свята Перамогі прайшлі ў Зенькавіцкім сельскім Доме культуры і мясцовай  бібліятэцы. Бібліятэкар Галіна Іванаўна Астравух падрыхтавала змястоўную, прыгожа аформленую выставу “Победа к памяти зовёт, и вечно это помнить надо”.

   Гідамі на выставе былі вучаніцы 9 класа Аліна і Ангеліна Салавей і Наталля Чарнавус.   Побач у фае размясцілася  выстава дзіцячых малюнкаў “Мы помнім!” Напярэдадні ў бібліятэцы была праведзена паэтычная гадзіна “Мы о войне стихами говорим”, але апафеозам святочных мерапрыемстваў стаў мітынг ля помніка загінуўшым.

   Пранікнёныя словы вядучых, у ролі якіх выступілі бібліятэкар Г. Астравух і дырэктар СДК  Л. Герасімовіч,  эмацыянальныя выступленні гасцей, шэсце з партрэтамі героеў-землякоў у аздабленні кранальнай музыкі ўзрушылі сэрцы аднавяскоўцаў усіх узростаў.                                                             

          “Помніць будзем праз вякі”,

 

       мерапрыемствы да Дня Перамогі ў бібліятэках Уздзеншчыны