Яндекс.Метрика

9 чэрвеня 2021 года

 

    Бібліятэчны “дэсант” у складзе загадчыка аддзела абслугоўвання  Святланы Нісцюк і бібліятэкараў Вольгі Віяленцій і Алены Кучук у чарговы раз прызямліўся ў раённым сельска-гаспадарчым ліцэі. Тэма сустрэчы гучала так: “Библиотерапия – средство от депрессии и стресса”. Удзельнікі – навучэнцы групы павароў – чакалі нас у канферэнц-зале. Прывіталіся, пазнаёміліся і павялі кніжна-гульнёва-псіхалагічны рэй у рэжыме актыўнага дыялогу.

    Бібліятэкар чытальнай залы Алена Кучук пазнаёміла з  падборкай  літаратуры па тэме міжасабовых зносін. Хлопцы і дзяўчаты актыўна падключыліся да абмеркавання прапанаванай тэмы, наперабой удзельнічалі ў трэнінгавых заданнях: правяралі інтуіцыю, пазнаючы загорнутыя ў паперу кнігі, вучыліся гаварыць кампліменты, шукалі выхады з розных жыццёвых сітуацый…

   А завяршылі сустрэчу традыцыйнай бібліятэчнай прышчэпкай, прысвечанай жыццю і дабрачыннай дзейнасці гаспадыні маёнтка ў Кухцічах, дзе цяпер месціцца ліцэй, – Марыі Магдалены Радзівіл.

  Прыемным бонусам для бібліятэкараў стала шчырая падзяка навучэнцаў і іх куратара Русланы Уладзіміраўны Бурло.

11-12 чэрвеня 2021 года

 

   Раённая бібліятэка імя П.Труса прыняла ўдзел у абласным марафоне “Творчы квартал Міншчыны” у рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі у г. Маладзечна. 

      Тэматычная пляцоўка “Там, дзе Нёмана выток — Уздзеншчына” карысталася папулярнасцю ў гараджан, якія прыйшлі на свята. З цікавасцю разглядалі і фатаграфаваліся наведвальнікі каля стылізаванага кутка пісьменніка з рарытэтнай пішучай машынкай пісьменніка Д. Слаўкавіча 1957 года выпуску.

      Не засталіся без увагі гараджан і гасцей тэматычныя выстаўкі “Літаратурнае сузор’е” і “Прастора творчасці”, дзе былі прадстаўлены пісьменнікі Уздзеншчыны — класікі беларускай літаратуры, і сучасныя пісьменнікі, а таксама ўдзельнікі літаратурнага аб’яднання “Нёманец”.

    Асаблівай увагай наведвальнікаў пляцоўкі нашай бібліятэкі карыстаўся стылізаваны воз з Дзедам і Бабай — героямі байкі нашага славутага земляка Кандрата Крапівы. Каля воза з кошыкам твораў К. Крапівы і героямі яго баек фатаграфаваліся і дарослыя, і дзеці. Бібліятэкары цікава і дасціпна распавядалі аб славутых пісьменніках Уздзеншчыны і іх творах.

  Для гасцей пляцоўкі была падрыхтавана літаратурная прышчэпка з вершамі паэтаў Уздзеншчыны аб родным краі.

     Сярод паважаных гасцей, якія наведалі Уздзенскі падворак былі: міністр культуры А.М.Маркевіч, начальнік галоўнага упраўлення культуры Мінскага аблвыканкама А.К.Шахоцька, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Н.В.Якубіцкая, старшыня Маладзечанскага райвыканкама Ю.М.Горлаў і іншыя.