21 чэрвеня 2019 года

 

У бібліятэцы адбылася сустрэча з дырэктарам абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна Кніжнікавай А.Ю. у рамках адзінага дня інфармавання. Тэмай сустрэчы была падрыхтоўка нашай краіны да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Напрыканцы сустрэчы Аксана Юр'еўна адказала на пытанні слухачоў.

28 чэрвеня 2019 года

 

Чарговая сустрэча ўдзельнікаў клуба "Залаты ўзрост" адбылася ў цэнтральнай раённай бібліятэцы напярэдадні Дня незалежнасці рэспублікі і 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "Пямяць зямлі, памяць людзей" - такую назву мела мерапрыемства, падчас якога госці літаратурнай гасцёўні ўспаміналі сваіх родных і блізкіх, ваяваўшых на франтах вайны, змагароў за вызваленне сваёй радзімы.