Віншуем Алену Зубаву, удзельніцу абласнога конкурса “Лепшы бібліятэкар-2016”!
16 чэрвеня 2016 года ў абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна адбыўся конкурс прафесійнага майстэрства “Лепшы бібліятэкар-2016”. Наш раён прадставіла бібліятэкар Хатлянскай сельскай бібліятэкі Алена Зубава.
Другі этап конкурса пачынаўся з візітнай карткі “Я і мая бібліятэка”, далей патрэбна было абараніць ідэю фарміравання пазітыўнага іміджа бібліятэкі, прадэманстраваць свае таленты.
Вядома ж, цяжка было канкурыраваць з такімі “мэтрамі” бібліятэчнай справы як Тамара Круталевіч з Беразіно ці Ірына Цэдрык з Барысава, але прафесіяналізм і артыстызм Алены Яўгенаўны знайшоў сваіх прыхільнікаў сярод членаў журы і гледачоў. Дзякуем усім, хто падтрымаў нашу канкурсантку, асабліва дырэктара Хатлянскага СДК Галіну Баранюк.
24 чэрвеня 2016 года
У чытальнай зале бібліятэкі адбылося абмеркаванне гумарыстычных твораў А.П.Чэхава пад назвай “Маленькае апавяданне – літаратурны шэдэўр”. Удзельнікі мерапрыемства прыгадалі цікавыя моманты з жыццёвага і творчага шляху А.П. Чэхава, а пасля чыталі апавяданні “Глупый француз”, “Страшный рассказ”, “У предводительши” і інш. Увазе прысутных былі прапанаваны ўрыўкі з мастацкага фільма па матывах апавяданняў пісьменніка “Эти разные, разные лица” з таленавітым артыстам І. Ільінскім. А напрыканцы разам па ўрыўках прачыталі апавяданне “Вверх по лестнице”.