Яндекс.Метрика

Калядная сустрэча

16.01.2020

     Традыцыйная калядная сустрэча літаратараў Уздзеншчыны і Дзяржыншчыны адбылася ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы напярэдадні праваслаўнага свята Вадохрышча. Удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Нёманец” і народнага літаратурнага клуба “Выток” каля елкі сустрэліся з Дзедам Марозам і Снягуркай. А потым разам з імі апынуліся ў свеце тэатра: удзельнікі гуртка Вялікасельскага Дома народнай творчасці прадставілі батлеечны спектакль “Цар Ірад”. Станоўчыя ўражанні і захапленне ад вечнага сюжэту натхнілі прысутных на абмеркаванне тэмы духоўнага свету чалавека і захавання традыцый.

          Таксама падчас мерапрыемства гучалі і шчырыя ўспаміны з дзяцінства, і сумаванне па снезе, і філасофскі роздум пра жыццё, і жарты – таленавітым паэтам падуласны ўсе формы і тэмы!

Госці з Уздзеншчыны – Паліна Кучук, Галіна Нічыпаровіч і Валянціна Шытыка – падарылі чытачам бібліятэкі свае кнігі з аўтографамі.

           Музычныя падарункі прагучалі ў выкананні Тамары Кашчэва і Вольгі Бокуць-Чабатаровай.

Некалькі гадзін сустрэчы праляцелі ў адно імгненне і пакінулі ў сэрцах прысутных цудоўны настрой і натхненне!

                                                                                 http://dzerlib.by

17 студзеня

З літаратарамі Уздзеншчыны сустрэлася рэдактар аддзела літаратурна-мастацкіх праграм Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Маргарыта Прохар. На сустрэчу ў раённую бібліятэку завіталі аўтары, удзельнікі літаратурнага аб’яднання “Нёманец” Т. Каляда, В. Лукашэвіч, Д. Вінаградаў, Г. Нічыпаровіч, В. Бокуць-Чабатарова, В. Шытыка. Яны падзяліліся сваімі творчымі планамі, расказалі аб сваіх літаратурных набытках, зрабілі запісы для эфіру радыёперадачы “Літаратурны калейдаскоп”.

31 студзеня

бібліятэку наведалі вучні старэйшых класаў санаторнай школы-інтэрната. Ім была прапанавана экскурсія па бібліятэцы, знаёмства з выстаўкай да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне “Подзвігу народа жыць!”, якое прайшло ў форме дыялогу, а затым вучням быў прапанаваны урок памяці з праглядам дакументальнай стужкі з цыкла “Города-герои” - “Бресткая крепость”.