9 студзеня 2019 года

 

Гасцямі бібліятэкі сталі школьнікі - удзельнікі абласной алімпіяды па геаграфіі. Для іх работнікі бібліятэкі падрыхтавалі мультымедыйную віктарыну "Геаграфія на ўсе 100". Вучні актыўна разгадвалі шарады, рэбусы, згадвалі прыказкі і прымаўкі, адказвалі на каверзныя пытанні. Пры гэтым паказалі  добрыя веды не толькі геаграфіі, але і беларускай мовы і літаратуры. Напрыканцы сустрэчы моладзь чакалі салодкія падарункі ад бібліятэкі.

 

17 студзеня  2019 года 

 

Святочнае мерапрыемства, падрыхтаванае сумесна раённай бібліятэкай і Домам культуры, прысвечанае 100-годдзю ўтварэння БССР адбылося ў  Палацы культуры. Свята адкрыла намеснік старшыні Уздзенскага райвыканкама Анжэла Алегаўна Федчанка.

Вядучыя ўзгадалі тыя далёкія часы, якія сталі ўжо нашай гісторыяй. Менавіта ў той перыяд быў закладзены трывалы падмурак беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, які стаў пачаткам будаўніцтва сувярэннай Рэспублікі Беларусь.

Аб гэтых гістарычных падзеях прысутным расказаў гісторык і краязнаўца Андрэй Ярмольчык.

Вялікая Айчынная вайна ўварвалася ў кожны беларускі дом і засталася ў памяці нашага народа як час гераічнай барацьбы з ворагам. Пра пасляваенныя часы адраджэння гаспадаркі краіны расказаў ў сваім выступленні былы кіраўнік эксперыментальнай базы імя Суворава Вадзім Вікенцьевіч Лойка.

На свяце гучала шмат песень у выкананні артыстаў раённага Палаца культуры, вершы беларускіх паэтаў чыталі вучні сярэдняй школы №2 імя К. Крапівы. Супрацоўнікамі раённай бібліятэкі была падрыхтавана змястоўная прэзентацыя.

Напрыканцы мерапрыемства ўсім гасцям свята былі ўручаны кветкі, а пасля - зроблены фотаздымак на памяць.

17 студзеня 2019 года

 

Адбылася сустрэча літаратараў "Нёманца і "Вытока" ў Дзяржынскай раённай бібліятэцы. Гаспадары сустракалі гасцей з удзенскага "Нёманца" каляднай імпрэзай, а затым усе размясціліся ў чытальнай зале бібліятэкі, дзе па традыцыі чыталі новыя творы, слухалі песні, дзяліліся творчымі планамі.

У мерапрыемстве прыняла ўдзел старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА "Саюз пісьменнікаў Беларусі" Святлана Анатольеўна Быкава.