Яндекс.Метрика

13 студзеня 2018 года

 

Да 80-годдзя ўтварэння Мінскай вобласці цэнтральная раённая бібліятэка падрыхтавала мультымедыйную віктарыну, у якой  паўдзельнічалі  вучні санаторнай школы-інтэрната. Зацікаўленыя і актыўныя, сямікласнікі хутка знаходзілі адказы на пытанні, паказаўшы добрае веданне гісторыі сваёй малой радзімы. За правільныя і дакладныя адказы вучні атрымлівалі "смайлікі", якія напрыканцы сустрэчы маглі абмяняць на невялікія падарункі ад БРСМ.

26 студзеня 2018 года

«Не будь зависимым! Скажи - НЕТ!» - пад такой назвай адбыўся Дзень здароўя з удзелам інструктара-валеолага Уздзенскай ЦРБ Касабуцкай С.Л. для выхаванцаў санаторнай школы-інтэрната.

За круглым сталом літаратурнай гасцёўні цэнтральнай раённай бібліятэкі адбывалася ў гэты дзень сур’ёзная размова на актуальную тэму. Як пазбегнуць залежнасць ад шкодных звычак, як не быць абыякавым да праблем тых, хто побач. Пра гэта і многае іншае расказвала васьмікласнікам медыцынскі супрацоўнік Святлана Леанідаўна. Уважліва слухалі яе падлеткі, глядзелі прапанаваны відэафільм, задавалі пытанні, а напрыканцы сустрэчы шчыра дзякавалі за змястоўную і цікавую размову.