Яндекс.Метрика

2 снежня 2021 года

 

     З нагоды Міжнароднага дня інвалідаў супрацоўнікі раённай бібліятэкі наведалі АДПІ Уздзенскага ТЦСАН, дзе ў гэты дзень сабраліся людзі з абмежаванымі магчымасцямі і наведвальнікі дзённага аддзялення для пажылых людзей.

  Прысутным была прапанавана літаратурная “прышчэпка”, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Супрацоўнікі бібліятэкі нагадалі ўдзельнікам мерапрыемства цікавыя факты з біяграфіі і творчасці паэта і ўручылі кожнаму салодкі сувенір з цытатай верша Максіма Багдановіча.

9 снежня 2021 года

 

     Па ініцыятыве першага сакратара РК ГА "БРСМ" Аляксандра Бярлінскага ў раённай бібліятэцы прайшоў турнір па збору спілс-карт пад назвай "Ганарымся тым, што мы беларусы!"

      У турніры прынялі ўдзел 6 каманд адзінаццацікласнікаў раённай гімназіі. Кожная каманда збірала пэўную вобласць Рэспублікі Беларусь. Улічваліся якасць і хуткасць зборкі. Усяго было праведзена 4 туры: адборачны і фінальны, дзе збіралі ўжо дзве вобласці адразу. Пераможцы атрымалі падарункі ад РК ГА "БРСМ".

         Прыемным сюрпрызам стала цікавасць з боку аднакласнікаў. З'явіўся азарт, кожны хацеў паказаць свае веды.

7 снежня 2021 года

 

     “Рукам работа – сэрцу радасць” - пад такой назвай прайшло віншаванне пераможцаў абласнога конкурсу “Ветэранскі падворак-2021”. Сярод удзельнікаў мерапрыемства – актыўныя наведвальнікі раённай бібліятэкі. Гонар раёна на абласным узроўні абаранялі дзве сям’і – Ніны Іванаўны Лятун (намінацыя “Я на падворку не адзін”) і Вячаслава Мікалаевіча Булата (намінацыя “Кветнік ля пад’езда”). У адпаведнасці з умовамі конкурсу на суд журы былі прадстаўлены відэаролікі, з афармленнем якіх канкурсантам дапамагалі супрацоўнікі раённай бібліятэкі. Удзельнікі конкурсу паказалі плён сваёй штодзённай працы.

10 снежня 2021 года

 

      У раённай бібліятэцы прайшоў турнір па збору спілс-карт пад назвай "Адзіная і непаўторная Беларусь" з удзелам першага сакратара РК ГА "БРСМ" Аляксандра Бярлінскага.

      У турніры прынялі ўдзел вучні 9 класа санаторнай школы-інтэрната. Кожная каманда збірала пэўную вобласць Рэспублікі Беларусь. Улічваліся якасць і хуткасць зборкі. 

         Пераможцы атрымалі падарункі ад РК ГА "БРСМ".

         

16 снежня 2021 года

 

      У раённай бібліятэцы для вучняў 8 "А" класа санаторнай школы-інтэрната была праведзена віктарына-падарожжа "Новогодний серпантин". Кожная каманда па чарзе адказвала на пытанні аб гісторыі навагодніх святаў, традыцыях і звычках розных краін.