3 снежня 2020 года
"Паэзіі радок чароўны" - традыцыйная літаратурная прышчэпка, з якой супрацоўнікі раённай бібліятэкі завіталі ў аддзяленне дзённага прабывання інвалідаў ТЦСАН. У Міжнародны дзень інвалідаў наведвальнікам аддзялення ад работнікаў бібліятэкі былі ўручаны салодкія сувеніры і радочкі з паэзіі ўздзенскіх паэтаў.
4 снежня 2020 года
“Свет маіх захапленняў” — пад такой назвай ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя выстаўкі Людмілы Дзюрычкі “Дорыць крылы прыгажосць” на якой наведвальнікі маглі азнаёміцца з работамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў тэхніцы дэкупаж. Людміла Мікалаеўна падзялілася сакрэтамі свайго майстэрства, правяла майстарклас, адказала на пытанні здымачнай групы СТВ праграма “Міншчына”.
10 снежня 2020 года
Міжнародны Дзень правоў чалавека ў раённай бібліятэцы быў адзначаны інфармацыйнай акцыяй “Имеешь право!” Яе ўдзельнікамі сталі супрацоўнікі раённай бібліятэкі і раённага Дома культуры, наведвальнікі бібліятэкі. Дырэктар раённай бібліятэкі А.В.Драчан азнаёміла прысутных з аглядам літаратуры «Мир твоих прав». Гісторыя ўзнікнення правоў чалавека, асноўныя дакументы ў гэтай вобласці, цікавыя факты не засталіся без ўвагі.